З узнагародай! Ляхавічанкі адзначаны Граматай і Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у дзейнасць органаў дзяржаўнага кіравання і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана галоўны спецыяліст юрыдычнага аддзела райвыканкама  Тамара КАЗАК.

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, высокае прафесійнае майстэрства і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння адзначана ўборшчык памяшканняў аддзялення па забеспячэнні дзейнасці і тэхнічным абслугоўванні райвыканкама Алена КІРЫЛА.