Радзіма пачынаецца з кожнага з нас. У Ляхавіцкім раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

У кожнага беларуса ёсць усе шанцы рэалізаваць свае магчымасці, праявіць актыўнасць і плённа працаваць дзеля шчаслівага сёння і квітнеючага заўтра роднай Беларусі. Толькі ад нас саміх залежыць дабрабыт як свайго калектыву, так і раёна, вобласці, краіны. На гэтым акцэнтаваў увагу старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падчас сустрэчы з работнікамі Ляхавіцкага лясгаса ў межах ліпеньскага адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак спынілася на асноўных этапах станаўлення суверэннай Беларусі ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні. Нядаўна беларусы адзначылі галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэту лёсавызначальную дату, звязаную непасрэдна з 3 ліпеня 1944 года –
днём вызвалення Беларусі ад фашысцкай акупацыі – замацавалі ў нашым календары, абапіраючыся выключна на пажаданні жыхароў краіны. На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 года за перанос Дня Незалежнасці на 3 ліпеня прагаласавалі 88,2 пра-цэнта беларусаў. Стваральная энергія Вялікай Перамогі нашаму народу надала вялікую сілу. За даволі кароткі тэрмін была адноўлена поўнасцю разбураная краіна. Страты, нанесеныя народнай гаспадарцы Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны, у 35 разоў перавышалі бюджэт рэспуб-лікі даваеннага 1940 года.
Галоўным вынікам савецкага перыяду было тое, што БССР набыла магутны сацыяльна-эканамічны базіс, які забяс-печваў далейшы прагрэс краіны. Пасля распаду СССР адвесці маладую суверэнную Беларусь ад бяды магла толькі зусім іншая палітыка, першым значным крокам якой стала прыняцце 15 сакавіка 1994 года Канстытуцыі Беларусі, якая заснавала інстытут прэзідэнцтва.
Вольга Бурак нагадала пра асноўныя знакавыя дасягненні і інавацыйныя праекты суверэннай Беларусі, якіх за 80 гадоў мірнага існавання наша краіна дасягнула шмат. Усе поспехі і дасягненні розных пакаленняў беларусаў ствараюць гісторыю дзяржавы, аб’ядноўваюць беларусаў у пачуцці гонару за сваіх суайчыннікаў, фарміруюць імідж краіны – моцнай, паспяховай і стваральнай.
Не менш цікавая і актуальная яшчэ адна тэма адзінага дня інфармавання насельніцтва, бо тычыцца яна зноў кожнаа з нас. Размова пра стан і перспектывы развіцця культуры. Пра сітуацыю на ніве Ляхавіччыны культурнай расказала галоўны спецыяліст сектара культуры райвыканкама Алена Клімовіч. У прыватнасці, размова ішла пра тое, што на тэрыторыі раёна працуюць 21 клубная ўстанова, 18 бібліятэк, тры дзіцячыя школы мастацтваў, кінатэатр «Кастрычнік». На фінансаванне галіны культуры ў раённым бюджэце запланавана 6,5 мільёна рублёў.
На Ляхавіччыне знаходзіцца больш за 90 матэрыяльных нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцей, з якіх 11 уключаны ў

Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Сваё майстэрства землякам і не толькі дораць 22 калектывы са званнем «народны», «узорны», 161 ама-тарскі калектыў мастацкай творчасці, два майстры народнай творчасці, якія маюць статус народны майстар Беларусі.
Не засталіся па-за ўвагай і разнастайныя тэмы, узнятыя работнікамі лясгаса. У прыватнасці, іх цікавілі пытанні рамонту сельскіх дарог, уладкавання прыпыначных пунктаў, паступіла прапанова змяніць расклад руху гарадского грамадскага транспарту.
Інфармацыйна-прапаган-дысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча, сустрэлася з калектывам цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк».
Дэлегат Усебеларускага народнага сходу Маргарыта Кухта-Маслоўская разважала пра тое, які стваральны шлях прайшла беларуская дзяржаўнасць, як рупліва, крок за крокам, беларусы будавалі сваю незалежную краіну, умацоўвалі яе дабрабыт.
Яе калега па Усебеларускім народным сходзе загадчык Навасёлкаўскага СДК Таццяна Пішч гаварыла пра блізкую для сябе тэму – культурную, пра мноства традыцыйных для Ляхавіччыны мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне багатай культурнай і гістарычнай спадчыны, народных традыцый і звычак, пра развіццё пачуцця цудоўнага ў падрастаючага пакалення, пра тое, колькі ў нашым раёне таленавітых людзей, вядомых далёка за межамі рэгіёна. Банкаўскія работнікі – актыўныя і неабыякавыя землякі, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, таму запыталіся пра краязнаўчыя і турыстычныя маршруты Ляхавіччыны.
Яшчэ адзін дэлегат УНС ад Ляхавіцкага раёна – аператар па штучным асемяненні жывёлы СВК «Ляхавіцкі» Іван Патаповіч у складзе ІПГ сустрэўся з калектывам райЦГіЭ. Таксама інфармацыйна-прапаган-дысцкія групы працавалі ў ТЦСАН, камунгасе, аўтацэнтры «Вікторыя».
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.