Колькасць, якасць, таварнасць фарміруюць прыбытковасць. Па выніках першага паўгоддзя Ляхавіцкі раён захаваў тэмпы вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі

Майскі вал малака, роўны 116,1 працэнта да ўзроўню мінулага года, застаўся такім і па выніках першага летняга месяца. А большасць астатніх ключавых паказчыкаў работы раённых жывёлаводаў аказалася яшчэ лепшай і большай.

Па інфармацыі першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні
Васілія Пыжыка, па стане на пачатак бягучага месяца ў грамадскім сектары раёна налічвалася 31 954 галавы буйной рагатай жывёлы. Прывабнасць лічбы хоць бы ў тым, што яна на 1830 адзінак перавышае аналагічную мінулагоднюю. Засяродзім увагу, што такая досыць адчувальная прыбаўка здарылася на працягу 12 месяцаў. А за 30 чэрвеньскіх дзён агульны раённы статак павялічыўся на 172 жывёлы. Па каровах, якіх у нас 11 044, гадавы рост склаў 791 і 23 галавы адпаведна.
Паўгадавы вал малака ў гаспадарках раёна пераўзышоў
40 тысяч тон. Лепшымі тут з’яўляюцца «Жарабковічы», а вось на другім месцы і па агульнай вытворчасці, і па тэмпах росту адзначылася ААТ «Шлях новы», якое ў параўнанні з сабой леташнім «плюсанула» ледзь ці не на 25 працэнтаў. Вось бы на такі накірунак «узбіцца» па паказчыку якасці рэалізаванага малака, які пакуль пакідае чакаць лепшага: па паўгоддзі гатункамі «экстра» і «вышэйшы» рэалізавана сціплыя 84 працэнты малочнай прадукцыі.
За перыяд са студзеня па чэрвень сярэдні ўдой ад каровы выйшаў у раёне на ўзровень 3 664 кілаграмы. Ростам адзначыліся ўсе гаспадаркі, акрамя ЗАТ «Белпрампрыбор», якое па гэтай пазіцыі ўпала больш як на 400 кілаграмаў. Аднак факт: удойнасць кароў «Белпрампрыбора» працягвае заставацца сярод лепшых у раёне.
Эканамічна важным пунктам дзейнасці любой жывёла-гадоўчай структуры служыць колькасць рэалізаванага малака. Прамая залежнасць – чым большыя аб’ёмы про-дажу, тым большая маса гра-шовай выручкі. Па паўгоддзі сярэднераённы паказчык таварнасці малака вырас на 0,6 працэнтнага пункта і выйшаў на адзнаку 93,1. Гэта, калі зусім проста, азначае, што з кожнай тоны атрыманага ў раёне малака 931 кілаграм адпраўляецца на продаж. Астатняе ідзе на мэты так званага ўнутрыгаспадарчага выкарыстання: выпайку цялят, напрыклад.
Самай высокай таварнасцю (і не толькі) малака вызначаецца СУП «Ліпнянка» – 97,2 працэнта па выніках паўгадавой работы; 94,6 працэнта – у СВК «Ляхавіцкі»; 93,9 – у «Жарабковічах». А меншую за
90 працэнтаў таварнасць паказ-вае толькі СУП «Белазем’е».
Што датычыць невытворчага выбыцця буйной рагатай жывёлы, абысціся зусім без гэтага ў жывёлагадоўлі неверагодна складана, калі ўвогуле магчыма. Справа ў колькасці такіх выпадкаў. Па словах начальніка райсельгас-харчу Васілія Пыжыка, распра-цаваны нарматыўны паказчык, «падымацца» над якім азначае дапускаць сур’ёзны брак у рабоце. Крайне дапушчальнай лічбай нарматыву з’яўляецца 1,5 працэнтнага пункта. Па стане на першага ліпеня бягучага года так званыя тэхналагічныя страты буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках раёна склалі 1,02 працэнта. На пачатак бягучага месяца нарматыў перавысілі толькі ў СУП «Белазем’е». Усе астатнія нашы гаспадаркі за нарматыўную мяжу не выйшлі: у «Ліпнянцы» індэкс тэхналагічных страт буйной рагатай жывёлы склаў 0,16; у «Ляхавіцкім» – 0,42; «Белпрам-прыборы» – 0,51; «Начы» – 1,24; «Шляху новым» – 1,28; «Жарабковічах» – 1,29 працэнта.
Да таго ж, большасць сельгас-прадпрыемстваў раёна сёлета спрацавала з паніжэннем паказчыка сваіх мінулагодніх тэхналагічных страт БРЖ.
На колькасці, якасці і таварнасці малака, як ведаем, пераважна і фарміруецца даходнасць сельскагаспа-дарчых прадпрыемстваў.
А папярэднічае гэтаму ступень захаванасці, паўната ўзнаў-лення жывёльных статкаў.

Іван КАВАЛЕНКА.