Стоп, наркотыкі! У Ляхавіцкім раёне затрыманы ганцаўчанін, які калі забіраў закладку з марыхуанай у лесе


РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) у адносінах да ганцаўчаніна 1992 г. н. Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна, калі забіраў закладку з марыхуанай у лесе. Вага наркатычнага рэчыва склала
0,6 грама. У адносінах да жыхара Ганцавічаў выбрана мера затрымання – заключэнне пад варту.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.