Служыць, а не ўхіляцца. Жыхар Ляхавіцкага раёна не з’явіўся па павестцы на адпраўку на тэрміновую воінскую службу
Жыхар раёна 2006 г. н. сёлета 5 мая не з’явіўся ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў па павестцы на адпраўку на тэрміновую воінскую службу.
Райаддзел СК у адносінах да ўхіліста ўзбудзіў крымінальную справу па частцы 1 артыкула 435 Крымінальнага кодэкса, згодна з якой за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на воінскую службу прадугледжана пакаранне ад грамадскіх работ, штрафа да пазбаўлення волі да двух гадоў.

