Разуменне ёсць. На жаль, не ва ўсіх

Сельсаветы прадаўжаюць рапартаваць пра тое, як на іх тэрыторыі праходзіць Год добраўпарадкавання. Эстафету прыняў Альхоўскі сельсавет.

Старшыня сельвыканкама Вячаслаў Кулак расказаў, што падчас сустрэч з вяскоўцамі, сходаў па вырашэнні пытан-няў мясцовага значэння, прыёмаў грамадзян адна з самых абмяркоўваемых тэм – якасць абслугоўвання і ўтрымання мясцовых дарог. І сёлета дзеля выра-шэння дарожнай тэмы зроблена нямала. На ўчастку дарогі Ляхавічы – Свяціца ад Задвор’я і да канца Альхоўцаў праведзены бягучы рамонт дарожнага пакрыцця слоем з асфальта-бетоннай сумесі, падсыпаны вуліца Камсамольская ў Ма-лым Гарадзішчы, аўтадарога паміж Малым Гарадзішчам і Вялікімі Лукамі, асфальта-вана аўтамабільная стаянка каля адміністрацыйнага будынка сельвыканкама.У цэнтры ўвагі і азеляненнетэрыторый.

Сёлета на тэрыторыі сельсавета высаджана больш за 200 дрэў і кустоў. На кантролі сельвыканкама і парадак на вясковых могілках –іх на тэрыторыі сельсавета 11. У 2025 годзе ўстаноўлена новая агароджа на могілках у Альхоўцах. Вячаслаў Кулак адзначыў, што актыўны ўдзел у гэтай справе ўзялі вяскоўцы, якія сабралі каля шасці тысяч рублёў на выраб агароджы.

Жыхары вёсак Вялікае Гарадзішча і Крывое Сяло высеклі кустоўе на тэрыторыях каля вясковых могілак.

Адна з асноўных задач, што вырашаецца ў плане добраўпарадкавання і ў Альхоўскім сельсавеце, – знос струхнелых пустуючых дамоў. У гэтым годзе знесены шэсць такіх дамоў. Важны накірунак работы – навядзенне парадку ў прыватным сектары. Як падкрэсліў Вячаслаў Кулак, большасць жыхароў сельсавета дбайныя гаспадары, актыўна ўдзельнічаюць у суботніках.

Але, тым не менш, ёсць і адрасы безгаспадарчасці. З пачатку года выдадзена18 прадпісанняў на ўхіленне парушэнняў правілаў добра-ўпарадкавання населеных пунктаў і 4 паведамленні пра неабходнасць навя-дзення парадку на прыдамавой тэрыторыі. З такімі грамадзянамі праводзіцца растлумачальная работа не толькі супрацоўнікамі сельвыканкама, але і спецыялістамі санітарнай, земле-ўпарадкавальнай і іншых службаў, спецыялістамі РАНС. На сёння патрабаванні 17 прадпісанняў выкананы.

Галіна КАНЬКО.