Шматграннасць адзінства. У Ляхавічах працавала дыялогавая пляцоўка грамадска-палітычнага марафону «17 граней адзінства», прымеркаванага да Дня народнага адзінства
У Ляхавічах напрыканцы мінулага тыдня працавала дыялогавая пляцоўка грамадска-палітычнага марафону «17 граней
адзінства», прымеркаванага да Дня народнага адзінства.

Яшчэ больш дыялогу, інтэрактыву, пытанняў і змястоўных адказаў, важных тэм – гэта пра грамадска-палітычны марафон «17 граней адзінства», ініцыяваны рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» і прысвечаны Дню народнага адзінства. Сёлета праект прапанаваў беларусам аб’яднацца і паразважаць на тэму «Адзінства не засталося ў мінулым. Яно жыве ў нас». Прыемна, што сёлета сярод 17 гарадоў, якім пашчасціла стаць кропкамі на маршруце марафону, адзначыліся і Ляхавічы. Дарэчы, на Брэстчыне наш райцэнтр першым прымаў марафон. 29 жніўня ў ГДК адбылася сустрэча ў рамках маштабнага праекта.
Гасцей і спікераў сустрэчы вітала старшыня Ляхавіцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Наталля Ісаханава, якая адзначыла, што Беларусь заўсёды вызначалася моцным адзінствам, і гэту каштоўнасць мы гістарычна атрымалі ў спадчыну, гэты скарб беражом для нашых дзяцей.
Мадэратар сустрэчы дырэктар аграрнага каледжа Ірына Прыступа-
Юнік заклікала аўдыторыю быць актыўнымі будаўнікамі змястоўнай размовы, дапамагаць спікерам раскрыць тэму і, канешне, задаваць пытанні. Сёлетні марафон уключаў чатыры аспекты: спікеры
акцэнтавалі ўвагу на беларускім адзінстве, грамадзянскай суполь-
насці і асабістай адказнасці, безумоўна, звярнуліся да гістарыч-
ных аспектаў, адказвалі на пытанне, як кансалідацыя грамадства рэагуе на праблемы XXI стагоддзя.
– Сёння кожны разумее, што адзінства – гэта вялікая каштоўнасць для народа, гэта шчыт ад жорсткасці, навязвання чужой палітыкі, гэта магчымасць весці гульню па сваіх правілах. Такім чынам, адзінства з’яўляецца галоўнай умовай развіцця нацыі. Менавіта гэта надае нерэальную сілу. На розных гістарычных этапах беларусы, праяўляючы моц адзінства, пераадольвалі складанасці. У недалёкім 2020 годзе менавіта адзінства беларусаў у памкненні захаваць краіну разбурыла спробу навязвання чужой палітыкі, ілжывых паняццяў пра незалежнасць. А адзінства магчыма пры моцным лідары, рашэнні якога заўжды накіраваны на дабрабыт народа, захаванне незалежнасці і стабільнасці ў краіне. Беларусам у гэтым плане сапраўды пашанцавала. Нашаму астраўку міру і стабільнасці сёння зайздросцяць многія, – адзначыла дэлегат УНС Маргарыта Кухта-Маслоўская.

Паглыбіцца ў гісторыю прапанаваў прысутным кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Начаўскай СШ Уладзімір Погас:
– Сімвалічна, что менавіта той далёкі ад нас дзень 17 верасня 1939 года, калі Чырвоная Армія пачала вызваленчы паход у Заходнюю Беларусь, быў выбраны датай Дня народнага адзінства і стаў адным з галоўных святаў краіны. Менавіта гэты дзень сімвалізуе момант аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці і ўз’яднання беларускага народа. Гэта дазволіла завяршыць фарміраванне беларускай нацыі,
стварыць беларускую дзяржаву спачатку на савецкай аснове, выстаяць у Вялікай Айчыннай вайне, перамагчы карычневую чуму, захаваць сябе як народ, захаваць дзяржаўнасць, мірна жыць і развівацца, а пасля развалу Савецкага Саюза стварыць суверэнную і незалежную дзяржаву – Рэспубліку Беларусь, стаць побач з іншымі дзяржавамі як роўнымі.

Таксама Уладзімір Погас прапанаваў прысутным паразважаць на тэму, што было б без падзей 17 верасня 1939 года. Адказаў шмат, але ж галоўнае, што без гэтай даты немагчыма гаварыць пра стварэнне паўнацэннай незалежнай дзяржавы ў этнічных граніцах беларускага народа.
Сёння наша краіна знаходзіцца ў цэнтры сусветных падзей і інтарэсаў глабальных ігракоў. Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ларыса
Юшкевіч акрэсліла «болевыя кропкі», якія давялося перажыць беларусам за апошнюю пяцігодку. Перажыць і выстаяць у няпрос-
тых геапалітычных умовах: гэта міграцыйны крызіс і будаўніцтва агароджы на мяжы Беларусі і Польшчы, мілітарызацыя суседніх краін, спецыяльная ваенная аперацыя на тэрыторыі Украіны і іншае. І ва ўсім гэтым віры падзей Беларусь заўжды трымае мірную пазіцыю, становіцца ініцыятарам перагавораў і пляцоўкай для дыялогу па пытаннях мірнага ўрэгулявання канфлікту ва
Украіне.

Ірына Прыступа-Юнік скіравала сваю ўвагу на такіх аспектах адзінства, як павага адзін да аднаго: з гэтага пачынаецца любы дыялог, так да кансэнсусу прыходзяць людзі розных поглядаў і інтарэсаў. Гаварылі пра адказнасць кожнага, нераўнадушша і актыўнасць. З залы гучала прапанова быць больш актыўнымі, ініцыятыўнымі – гэта наша задача рабіць Беларусь лепшай!

Шмат пытанняў было адрасавана членам рэспубліканскага
Савета РГА «Белая Русь» – дырэктару Інстытута гісторыі НАН Бела-
русі Вадзіму Лакіза, намесніку начальніка аддзела прававой, аналітычнай і метадычнайработы апарата ЦВК Беларусі Івану Толкачу.
Іван Толкач падкрэсліў, што менавіта адзінства ляжыць у аснове нашай цывілізацыі, нашай культуры. Было шмат спробаў расхістаць беларусаў, было шмат спробаў глыбока пранікнуць у розумы нашых
людзей. Але наш менталітэт,
наша адзінства, талерантнасць дазваляюць пераадольваць цяжкасці, якія ўзнікаюць на нашым шляху. Вадзім Лакіза адзначыў важнасць і актуальнасць сацыяльна-палітычнага марафону «17 граней
адзінства»:
– Дзень народнага адзінства – адно з важнейшых дзяржаўных святаў. 17 верасня 1939 года быў здзейснены акт гістарычнай справядлівасці: раз’яднаны беларускі народ аб’яднаўся – мы пачалі будаваць і ствараць. Мы гаворым пра гэта тут, у рамках марафону «17 граней адзінства», які сёння праходзіць у Ляхавічах. Гэта важна для
нашай будучыні – мы адзіныя толькі ў дыялогу.


