Злачынства і пакаранне. Прааналізаваны вынікі работы пракуратуры Ляхавіцкага раёна за мінулы год

Пракуратурай Ляхавіцкага раёна ва ўзаемадзеянні з іншымі праваахоўнымі органамі, мясцовай уладай у 2014 годзе праведзена пэўная работа па ўмацаванні законнасці і правапарадку, па ахове правоў і законных інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы.

Нягледзячы на прымаемыя меры, па выніках работы ў мінулым годзе колькасць злачынстваў, учыненых на тэрыторыі раёна, вырасла з 151 да 171. Знізілася колькасць зарэгістраваных крадзяжоў, а на рост злачыннасці паўплывалі такія, як хуліганства, ухіленне ад уплаты аліментаў, а таксама ўзбуджэнне пракуратурай крымінальных спраў па прэвентыўных артыкулах у мэтах папярэджання цяжкіх злачынстваў у сферы сямейна-бытавых адносін.
Асаблівую трывогу выклікае той факт, што практычна кожнае другое злачынства ўчынена ў стане алкагольнага ап’янення, у тым ліку і два забойствы.
Праведзеныя ў шэрагу сельвыканкамаў праверкі паказалі, што ўзровень узае-мадзеяння паміж імі і аддзелам унутраных спраў яшчэ не ў поўнай меры адказвае прад’яўленым патрабаванням, дапускаецца фармалізм пры разглядзе паводзін правапарушальнікаў, практычнай рабоце з імі, у тым ліку па абмежаванні недзеяздольнасці такіх асоб або накіраванні іх у неабходных выпадках у лячэбна-працоўны прафілакторый.
Пракуратурай раёна ў 2015 годзе будзе надавацца павышаная ўвага праблеме алкагалізацыі насельніцтва, выкананню суб’ектамі прафілактыкі ўскладзеных на іх функцый па папярэджанні і пераадоленні п’янства і алкагалізму.
У 2014 годзе пракуратура праводзіла актыўную работу па папярэджанні п’янства за рулём: пракурор аб’яўляў правапарушальнікам афіцыйныя папярэджанні, тлумачылася адказнасць, у тым ліку магчымасць канфіскацыі транспартнага сродку. Як вынік, зменшылася ўдвая колькасць асоб, прыцягнутых да крымінальнай адказнасці за паўторнае кіраванне транспартам у стане алкагольнага ап’янення.
У сувязі з актывізацыяй дзейнасці АУС па спыненні фактаў незаконнага абароту наркотыкаў, псіхатропных рэчываў за 2014 год выяўлена ў тры разы больш злачынстваў, прадугледжаных арт. 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ва ўсіх выпадках у якасці прадмета злачынства выступала псіхатропнае рэчыва або спайс. З улікам павышанай небяспекі данага віду злачынства пракуратура ў першую чаргу будзе ўдзельнічаць у сумесных прафілактычных мерапрыемствах ва ўстановах адукацыі, інфармаваць насельніцтва аб выніках разгляду крымінальных спраў гэтай катэгорыі ў судзе.
Пракуратурай раёна ўнесены 4 прадстаўленні кіраўнікам дзяржаўных органаў, вынесена прадпісанне, 85 асобам аб’яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчэнні парушэння заканадаўства па прафілактыцы правапарушэнняў.
Пракуратура шырока выкарыстоўвае такую форму аховы інтарэсаў грамадзян, дзяржавы, прадпрыемстваў і арганізацый дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасці як зварот з іскавой заявай у суд. У мінулым годзе пракурорам у суд накіраваны 33 іскавыя заявы на агульную суму больш за 200 млн. рублёў.
У 2014 годзе пракуратурай раёна ў рамках ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасці прававых актаў праведзена 41 праверка, па выніках якіх унесены 22 прадстаўленні, вынесена 18 прадпісанняў аб ухіленні парушэнняў заканадаўства, 16 пратэстаў за незаконныя рашэнні, 91 асоба афіцыйна папярэджана аб недапушчэнні парушэння заканадаўства, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 21 правапарушальнік, да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці – 80 асоб.
Па-ранейшаму не ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый забяспечваюць выкананне патрабаванняў заканадаўства, накіраванага на захаванасць уласнасці, антыкарупцыйнага, адміністрацыйнага заканадаўства аб зваротах грамадзян.
Так, у ліпені 2014 года пракуратура раёна праводзіла праверку ў ААТ “Ляхавіцкі льнозавод”, у ходзе якой на прадпрыемстве ўстаноўлены факты неналежнай арганізацыі ўліку рабочага часу, невыканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 1 і № 3, парушэнні тэрмінаў разгляду паступіўшых зваротаў грамадзян. У сувязі з выяўленымі парушэннямі па патрабаванні пракуратуры 4 службовыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у тым ліку 3 – за правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі.
Пры правядзенні ў жніўні 2014 года праверкі ў ДЛГУ “Ляхавіцкі лясгас” выяўлены парушэнні пры разглядзе зваротаў і выкананні адміністрацыйных працэдур па паступіўшых заявах грамадзян, устаноўлены факты незахавання працоўнага заканадаўства пры прыцягненні работнікаў да дысцыплінарнай адказнасці. Не на належным узроўні ў арганізацыі была наладжана работа па пагашэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. Мелі месца выпадкі выезду за мяжу працаўнікоў у рабочы час. Па патрабаванні пракуратуры вінаватыя асобы прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, пагашана запазычанасць за 2012 год на суму 949000 рублёў.
Пры незахаванні працоўнага заканадаўства да кіраўнікоў прадпрыемстваў прымаліся меры рэагавання. У 2014 годзе па ініцыятыве пракуратуры да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваліся кіраўнікі ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс”, СВК “Ліпнянка”, УП “Ляхавіцкая ПМК-17”.
Пракуратура раёна і ў далейшым будзе прымаць меры, накіраваныя на забеспячэнне законнасці і правапарадку, а таксама выкананне іншых задач, ускладзеных на пракуратуру.
Сяргей ДЗЯЖКО,
пракурор раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *