Дабрыні і клопату многа не бывае
Першы тыдзень новага навучальнага года стаў ужо гісторыяй. А хлопчыкі і дзяўчынкі прадаўжаюць атрымліваць падарункі. Асабліва хвалюючыя гэтыя дні для першакласнікаў, для якіх пачалося новае жыццё – школьнае. Сярод дзясяткаў першакласнікаў Ляхавіччыны ёсць і рабяты з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Дарослыя аб’ядналі намаганні і пастараліся, каб клопат і дапамога такім дзеткам былі адчувальнымі.

– Да Дня ведаў для хлопчыкаў і дзяўчынак падрыхтавалі цікавую праграму ў межах акцыі «Я першакласнік». Акцыя накіравана на сацыяльную адаптацыю дзяцей, умацаванне інстытута сям’і і стварэнне роўных магчымасцей для кожнага дзіцяці. Удзячны неабыякавым землякам, арганізацыям, якія аказалі спонсарскую дапамогу. Увага да рабят – гэта не толькі падарункі, але і іх падтрымка. У нашай краіне робіцца шмат для дзяцей, – адзначае старшыня раённага аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Дар’я Жэрка.
Падарункавыя сертыфікаты атрымалі Аляксандр Алейчык, Сяргей Антончык, Ерамей Белавус, Даніла Русакевіч. Як жа весяліліся і радаваліся разам са сваімі роднымі хлопчыкі падчас забаў-
ляльнай праграмы з элементамі сучасных тэхналогій на ўтульнай «Гульнявой прасторы 23», якую прадаставіў ІП Дзміт-
рый Пішч. Добры настрой стваралі валанцёры раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Надзея Грышкевіч і Анге-
ліна Свірыдовіч у роставых касцюмах казачных персанажаў «Кроша» і «Нюшы». А ўсмешкі і радасць на тварах дзяцей – лепшая падзяка дарослым за клопат і ўвагу.
Галіна КАНЬКО.

