Адшукваецца сям’я салдата

Галандскі журналіст Рэмка Рэйдзінг добраахвотна займаецца пошукам родных і сваякоў салдатаў, якія загінулі на тэрыторыі Германіі і Нідэрландаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і пахаваны на савецкім полі Славы ў горадзе Амерсфорце (Нідэрланды).
Зараз ён звяртаецца з просьбай дапамагчы ў вышуку родных загінуўшага чырвонаармейца Аляксея Андрэевіча АНДРЭЕВА, стралка 969-га стралковага палка 273-й стралковай дывізіі. Вядома, што ён нарадзіўся ў 1909 годзе ў вёсцы Шыпуліна Ржэўскага раёна Калінінскай (раней Цвярской) вобласці, дата смерці – 28 мая 1945 года. Ёсць звесткі, што яго жонку звалі Марыя Андрэева, а сястру Марыя Канцова. Сястра загінуўшага пражывала ў вёсцы Грыцкевічы Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці.
Калі вы валодаеце звесткамі адносна знаходжання родных Аляксея Андрэевіча Андрэева, звяртайцеся ў Ляхавіцкі райваенкамат па тэлефонах 2-13-56, 2-16-96.
Ніна ШАБУНЯ, в.а. галоўнага спецыяліста райваенкамата па сацыяльнай абароне грамадзян.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *