Паквасім?

У газеце “Ляхавіцкі веснік” № 59 ад 7 жніўня пад рубрыкай “Як нас абслугоўваюць” быў змешчаны матэрыял “Паквасім?”, у якім ішла размова пра арганізацыю рознічнага гандлю прахаладжальнымі напіткамі на вуліцах і ў крамах райцэнтра.
На публікацыю адрэагаваў старшыня праўлення райпо Васілій Некрашэвіч, які паведаміў: “Сёлета праблема рэалізацыі прахаладжальных напіткаў склалася па наступных прычынах: на працягу ўсяго летняга перыяду былі адчувальныя перабоі з пастаўкай піва і квасу ў кегах (з 20 кег, выдаткаваных на Ляхавіцкі і Баранавіцкі раён, у наша райпо дастаўлена толькі адна) для гандю на разліў ад пастаўшчыка ААТ “Брэсцкае піва”. Летнія гандлёвыя пляцоўкі каля магазіна “ Вясёлка” і бара “Ля каштана” не працавалі з-за адсутнасці кадраў. Арганізаваны продаж прахаладжальных напіткаў ва ўсіх гарадскіх аб’ектах грамадскага харчавання, а таксама ў вёсках Ліпск, Навасёлкі, Конькі, Крывошын, Малое Гарадзішча, Падсаколле. У вёсцы Дарава адкрылася новае кафэ “У Бульбаша”, дзе прадстаўлены шырокі асартымент напіткаў і страў беларускай кухні”.

One thought on “Паквасім?

  • 21/09/2010 в 20:07
    Permalink

    торговля и в частности райпо в ляховичах в очень ужасном положении!! и то что открыли кафэ и там есць стравы нацыянальнай кухни усё хлусня!! абы для адписки

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *