На Ляхавіччыне ў верасні бацькі назвалі дочак Паліна, Аміра, Моніка і Арыяна

У верасні на Ляхавіччыне зарэгістравана нараджэнне чатырох хлопчыкаў і чатырох дзяўчынак. З васьмі пасведчанняў аб нараджэнні адно выдадзена бацькам у Крывошынскім сельвыканкаме.
Сваім дочкам бацькі далі імёны Паліна, Аміра, Моніка і Арыяна, сынам – Раман, Данііл, Савелій, Арсеній.

Вераснёўскім здаравячком лічыцца Паліна, якая нарадзілася вагой 3600 грамы з ростам 55 сантыметраў. У сям’і яна другое дзіця.
Першынец у верасні зарэгістраваны ў пяці сем’ях, другое дзіця – у двух, трэцяе – у адной сям’і.
Сярэдні ўзрост вераснёўскага бацькі – 28 гадоў, маці – 26. Па словах начальніка аддзела загса Вольгі Новік, згодна стытыстычных дадзеных, у верасні ўзрост маладых бацькоў склаў 19 гадоў. Больш вопытнаму бацьку – 42 гады, а маці – 37.
Мужам і жонкай у верасні сталі восем пар, з якіх адна зарэгістравала адносіны ў Навасёлкаўскім сельвыканкаме. Сярэдні ўзрост вераснёўскага жаніха – 41 год, нявесты – 36. Малады муж – 23-гадовы, нявеста – 21-гадовая. Згулялі вяселле 63-гадовы жыхар раёна і яго 53-гадовая абранніца.
Традыцыйна, у ададдзеле загс райвыканкама гучыць марш Мендэльсона ў люстэркавую дату. Так, 25.09.2025 абмянялася заручальнымі пярсцёнкамі адна пара — жыхары райцэнтра.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.