Семінар для прадпрымальнікаў

Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама арганізоўвае 12 лістапада бясплатны навучальны семінар у рамках Закона Рэспублікі Беларусь ад 22.04.2024 № 365-З «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці».

Пачатак семінара ў 10.30, месца правядзення – будынак галоўнага ўпраўлення юстыцыі, г. Брэст, праспект Машэрава, д. 6.

У сувязі з абмежаванай колькасцю пасадачных месцаў у актавай зале просьба пацвердзіць свой удзел у семінары не пазней 31 кастрычніка па тэлефоне 8-0162-21-66-74 або па электроннай пошце
egr@brest-region.gov.by.