Моладзь у справе. На Ляхавіччыне прайшла інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку»
З 6 па 17 кастрычніка на Ляхавіччыне прайшла інфармацыйна-прапагандысцкая акцыя «Моладзь за бяспеку». Два тыдні падлеткі і маладыя людзі знаёміліся з дзейнасцю Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных і ўсвядомілі, як разам можна дапамагаць землякам, якім не абысціся без дапамогі.

«Моладзь за бяспеку» стала яркім прыкладам удзелу падрастаючага пакалення ў сацыяльна значнай дзейнасці. Работнікі РАНС сумесна з актывістамі арганізацыі дапамагалі найбольш уразлівым катэгорыям насельніцтва: праверылі ўмовы іх пражывання і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, далі рэкамендацыі па выкананні правілаў бяспекі. Акцыя праводзіцца штогод, але з кожным годам жадаючых уступіць у БМГАВП становіцца ўсё больш. Так, летась у рады арганізацыі ўступілі ў раёне 11 чалавек, а сёлета – 18.
Моладзь актыўна і нераўнадушна аказвае дапамогу пажылым землякам. Мінулай восенню мылі лесвічныя пляцоўкі, прыбіралі ў кватэры, куплялі прадукты адзінокім пенсіянерам, што жывуць у кватэрах, а сёлета наводзілі парадак на прысядзібных участках у Коньках, Начы, Падлессі. Пабывалі ў пяці домаўладаннях, у адным з якіх не працаваў пажарны апавяшчальнік (тут, дарэчы, адразу замянілі сілкавальны элемент).
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.

