З узнагародай!
За высокае прафесійнае майстэрства, добрасумленную працу, вялікі асабісты ўклад у захаванне і развіццё культуры раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры – узнагароджаны:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – загадчык філіяла «Тухавіцкі сельскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Алена АБРАМАВА;
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – настаўнік па класе гітары Ляхавіцкай ДШМ Жанна РЫЖАЯ, загадчык філіяла «Свяціцкі сельскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Мікалай БУЙКЕВІЧ;
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – настаўнік па класе баяна Ляхавіцкай ДШМ Алена ГЛОБАЖ, загадчык філіяла «Русінавіцкая сельская бібліятэка» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Іна КАЛЯДЗІЧ, бібліятэкар філіяла «Крывошынская сельская бібліятэка» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма» Святлана МІШКЕВІЧ;
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – настаўнік па класе фартэпіяна Ляхавіцкай ДШМ Уладзімір ПІВАВАРЧУК, загадчык філіяла «Русінавіцкі сельскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Людміла СІДОРСКАЯ.

