Субота – час для талакі. Сёння ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік. Да навядзення чысціні і парадку далучылася ў літаральным сэнсе ўся краіна!

Галоўны аб’ект увагі ў райцэнтры – прыбярэжная паласа ракі Ведзьмы. Кіраўніцтва раёна і прадстаўнікі многіх працоўных калектываў закасалі рукавы, каб пазбавіць бераг ад драўнінна-хмызняковай расліннасці і пустазелля. Многія арганізацыі навядуць марафет на вытворчых і замацаваных тэрыторыях, а хтосьці правядзе суботу на працоўным месцы.
Грошы, заробленыя на суботніку, будуць накіраваны на важныя справы, сярод якіх – будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і трэцяй чаргі рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці.