У Ляхавічах магазін зачынены з-за парушэнняў

Использована иллюстрация

Апошнім часам шэраг званкоў на гарачую лінію “ЛВ” тычыўся гандлёвага абслугоўвання. У прыватнасці, размова ішла пра тое, што з пачатку мінулага тыдня не працуе адзін з прыватных даволі запатрабаваны ў пакупнікоў магазін у райцэнтры.
На зачыненых дзвярах невялікая аб’ява: “Магазін часова не працуе”, без указання прычын.

✔️За тлумачэннем “ЛВ” звярнуўся ў аддзел эканомкі райвыканкама, дзе праінфармавалі, што гандлёвая кропка зачынена па ініцыятыве райЦГіЭ.

✔️Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Віталій Ціханаў расказаў, што падчас праверкі магазіна былі выяўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў і прынята рашэнне аб закрыцці гандлёвага аб’екта да таго часу, пакуль не будуць ухілены ўсе выяўленныя парушэнні.

АНАТОМИЯПРОБЛЕМЫ