Паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, дарагія ветэраны галіны!


Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым прафесійным святам! Сёння сельскагаспадарчая галіна краіны ўваходзіць у лік найбольш эфектыўных у беларускай эканоміцы.

Працаўнікі сельскай нівы нашага раёна сёлета вырасцілі і сабралі добры ўраджай: амаль 101 тысячу тон зерня з улікам кукурузы і рапсу. Паўсядзённая напружаная праца – гарантыя харчовай бяспекі,
надзейная аснова павышэння дабрабыту беларусаў.
Выказваем словы глыбокай удзячнасці ветэранам галіны і ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці за прафесіяналізм і адказнасць, шчырую любоў да роднай зямлі, імкненне захоўваць і прымнажаць лепшыя аграрныя традыцыі.
Жадаем поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях, невычэрпнай энергіі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.    РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя працаўнікі вёскі, работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
У гэтыя восеньскія дні мы па традыцыі ўшаноўваем людзей, якія жывуць і аддана працуюць на роднай зямлі. Усё мяняецца ў гэтым свеце, а сельская праца
па-ранейшаму неабходная ўсім і кожнаму. Яна застаецца не толькі адной з галоўных асноў развіцця і дабрабыту раёна, але і гарантам харчовай бяспекі краіны.
Вялікі ўсім дзякуй за добрасумленную працу і настойлівасць у рэалізацыі пастаўленых мэтаў. Упэўнены, што і ў далейшым вы будзеце прымнажаць лепшыя дасягненні, працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай дзяржавы.
Асаблівую ўдзячнасць выказваю ветэранам, хто заклаў слаўныя традыцыі сельскагаспадарчай галіны Ляхавіцкага раёна.
Моцнага ўсім здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў і дасягненняў на працоўнай ніве. Няхай у вашым прафесійным жыцці будуць толькі добрае надвор’е, урадлівая зямля і шчодрыя ўраджаі!

Георгій Хлябовіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў.