Цэнтры, дзе жыве душа. Іслам

Цэнтры прыцягнення для ўсіх рэлігійных канфесій прапанаваў стварыць у краіне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 лютага 2025 года на сустрэчы з прадстаўнікамі рэлігійных канфесій

Мусульманскае рэлігійнае аб’яднанне ў Рэспубліцы Беларусь рашэннем пашыранага пасяджэння савета аб’яднання
ад 14 чэрвеня 2025 года прапанавала ў якасці духоўнага цэнтра ісламу драўляную Іўеўскую мячэць, пабудаваную ў 1884 годзе па дазволе Таўрычаскага муфтыята Расійскай імперыі.

Іўеўская мячэць – старэйшая з усіх існуючых у Беларусі мячэцяў. Гісторыя горада Іўе цесна звязана з гісторыяй самабытнай этнаканфесійнай групы беларускіх татараў, якія больш за 600 гадоў назад сталі і застаюцца ядром беларускага ісламу. Беларускія татары беражліва захоўваюць свае каштоўнасці, рэлігію і культуру, якія арганічна ўвабралі ў сябе элементы беларускай культуры. У 2025 годзе элементу «Выраб мугіраў у Іўеўскім раёне» (мугіры – унікальныя аздабленні мячэці і дамоў мусульман) Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь прысвоены статус нематэрыяльнай
культурнай спадчыны.
У дапаўненне да мячэці аб’яднанне плануе пабудаваць у горадзе Іўе культурна-асветніцкі цэнтр.