Таццяна ПІШЧ, загадчык Навасёлкаўскага СДК: трымаем арыенцір на захаванне культурнага багацця

Таццяна ПІШЧ, загадчык Навасёлкаўскага СДК:
– Уважліва азнаёмілася з праектам праграмы. Канешне, як прадстаўніка сферы культуры радуе, што мы і далей трымаем арыенцір на захаванне культурнага багацця. Важна, што мы вяртаемся да каранёў – адраджаем народныя мастацкія рамёствы.
Хочацца, каб наша мастацтва рэгіянальнага плана больш выходзіла ў лічбу, каб нас культработнікаў з рэгіёнаў, бачылі ўсе. Тут у мястэчках захавалася наша самабытнасць і ўнікальнасць. Канешне, як дэпутата раённага Савета дэпутатаў хвалюе ўсё тое, што датычыць сельскай мясцовасці. Вёска павінна жыць, мы ўжо бачым, што і моладзь паціху мяняе шматкватэрнікі ў гарадах на ўласныя квадратныя метры ў вёсцы. А для яшчэ большага прыцягнення нам варта працаваць на павышэнне якасці жыцця на вёсцы – а гэта і якасны гандаль, медабслугоўванне на высокім узроўні, варта, каб маладыя бацькі ведалі, што ёсць дзіцячы садок і школа, і ўстановы, якія гатовы забяспечыць вольны час па-за вучэбнымі буднямі.

