Бяспецы вучымся з дзяцінства. Пераканаўчы аргумент жыццёва важнай ролі апавяшчальнікаў

Да рэспубліканскай акцыі па прапагандзе выкарыстання аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў далучыліся юныя выратавальнікі з дзіцячага сада № 4 г. Ляхавічы

Сёлета ў дашкольнай установе адкрыты клуб «Юны выратавальнік», дзе малышы зацікаўлена і старанна вучацца асновам бяспечных паводзін. А заадно нагадваюць пра важнасць бяспечнай жыццядзейнасці сваім бацькам.
– За 10 месяцаў гэтага года АПА ўжо дапамаглі выратаваць 53 чалавекі, у тым ліку 12 дзяцей, – расказвае інспектар РАНС Таццяна Калгушкіна. І гэта пераканаўчы аргумент жыццёва важнай ролі апавяшчальнікаў.