Насустрач Усебеларускаму народнаму сходу. Лічбавая трансфармацыя з’яўляецца ключавым элементам у забеспячэнні новай якасці жыцця беларусаў

Анатолій ЛУКАШЭВІЧ, начальнік Ляхавіцкага ўчастка электрасувязі:
Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026–2030 гады –дакумент стратэгічны.
Сярод сямі прыярытэтаў увага акцэнтуецца і на паскарэнні тэхналагічнага развіцця і лічбавай трансфармацыі.
Як адзначаецца ў праграме, лічбавая трансфармацыя з’яўляецца ключавым элементам у забеспячэнні новай якасці жыцця беларусаў. Лічбавізацыя сёння, дзякуючы дзяржаўным праграмам, перастала быць нерэальнай марай і ўсё актыўней змяняе жыццё людзей. Жыхары Ляхавіччыны новаўвядзенні адчуваюць
на практыцы праз разнастайныя сэрвісы і новыя магчымасці. Іх укараненне садзейнічае стварэнню лічбавай інфраструктуры сувязі. І вядучая роля ў гэтым адводзіцца «Белтэлекаму», які пастаянна праводзіць тэхнічныя работы па мадэрнізацыі і павышэнні якасці паслуг. Сёлета на Ляхавіччыне дзякуючы ўзвядзенню оптавалаконных сетак каля пяці тысяч абанентаў атрымалі доступ да высакаскораснага інтэрнэту. З пачатку года новыя оптавалаконныя сеткі з’явіліся ў Літве, Русінавічах, Гаслаўшчыне, на фінішнай прамой і Ляхавічы. Гэта дазваляе землякам выбіраць і падключацца да любых сучасных тарыфных планаў. Наглядны прыклад таго, як тэхналогіі спрашчаюць жыццё, – і дадатак «Мой горад», распрацаваны ў рамках лічбавай трансфармацыі рэгіёнаў.
У планах узвядзенне оптавалакна ў Жарабковічах, Начы, Крывошыне, Навасёлках, Тальмінавічах і іншых населеных пунктах раёна. Згодна з дзяржаўнай стратэгіяй, прадугледжаны перавод паслуг у электронны від і ўкараненне тэхналогій ва ўсе сферы жыцця. У рамках рэалізацыі праекта па стварэнні цэнтралізаванай інфармацыйнай сістэмы аховы здароўя
«Белтэлекам» пабудаваў оптавалаконныя сеткі да ўстаноў аховы здароўя Ляхавіччыны і такім чынам арганізаваў высакаскорасныя каналы сувязі. Зараз сетка праходзіць сертыфікацыю.

