Падпіска аб’яўляецца адкрытай. Самы час прадоўжыць сяброўства з раённай газетай «Ляхавіцкі веснік»

Заўсёдны сябар раёнкі – загадчык інфекцыйнага аддзялення райбальніцы
Вольга Васілько.

Самы час зрабіць сабе і сваім блізкім падарунак на наступны год – прадоўжыць сяброўства з раённай газетай «Ляхавіцкі веснік». Так, як гэта зрабілі ляхавіцкія медыкі

На працягу многіх гадоў яны адны з самых надзейных сяброў. Чарговы Дзень падпісчыка ў Ляхавіцкай ЦРБ стаў пацвярджэннем.
Больш за 160 работнікаў розных падраздзяленняў аформілі падпісны абанемент.

Шаноўныя землякі, у пераднавагодніх клопатах не забудзьце аформіць падпіску на «ЛВ». А «веснікаўцы» тым часам рыхтуюцца далей радаваць сваіх падпісчыкаў навінамі і эксклюзіўнай інфармацыяй, прыемнымі знаёмствамі і цікавымі фактамі. Аформіць падпіску на «ЛВ» можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, на мотапошце, а таксама ў паштальёнаў.