Юрый Чаранкевіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў. Палітыка беларускай дзяржавы трымае курс на павышэнне якасці дабрабыту нашых жыхароў

Палітыка беларускай дзяржавы трымае курс на павышэнне якасці дабрабыту нашых жыхароў.
У нас так заведзена, што кожнае рашэнне, прымаемае ўладай, – для і дзеля народа. З такім пастулатам працуем і мы, мясцовыя дэпутаты. Праект Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў чарговы раз пацвярджае, што ў зоне інтарэсаў – чалавек. Падчас дэпутацкай работы часцей даводзіцца сутыкацца з пытаннямі, якія датычаць стварэння якаснага і камфортнага асяроддзя для жыцця. Гэтыя тэмы заўсёды ў топе падчас прамых ліній ці прыёмаў грамадзян.
На бліжэйшы час скіруем увагу на рамонт дарожнага пакрыцця ў населеных пунктах, газіфікацыі, пытанні развіцця інфраструктуры. Акцэнт на добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, рамонт вулічна-дарожнай сеткі. Увогуле, што датычыць добраўпарадкавання, варта адзначыць нашы мясцовыя грамадзянскія ініцыятывы. Дзякуючы нашым жыхарам, іх нераўнадушшу многія спрэчныя пытанні з навядзеннем чысціні закрыты. Асабліва важна, што ў Год добраўпарадкавання мы адкрылі памятны знак спаленым вёскам у Марынове – гэта задумка землякоў сёння рэалізавана ў шчымлівым і глыбокім па сэнсе знаку каля дарогі Р-43.
І гэта таксама нашы ляхавічане – ініцыявалі, падключыліся да праекта, самі актыўна ўдзельнічалі ў розных этапах узвядзення, ганарыліся, што ідэя ўвасобілася ў жыццё. Гэта наш абавязак – памятаць. Наперадзе важнейшая падзея – другое пасяджэнне УНС, прыемна, што ляхавічане актыўнічаюць у плане абмеркавання, зразумела, гэта наша жыццё на будучыню, нашых дэлегатаў чакаюць у кожным калектыве з партфелем пытанняў.
Так і павінна быць у сацыяльна арыентаванай краіне.