Дэлегат УНС Іван ПАТАПОВІЧ, аператар па штучным асемяненні жывёлы СВК «Ляхавіцкі». Сёння сход – гарант беларускай стабільнасці, гэта пляцоўка, дзе мы, беларусы з розных куткоў краіны, вырашаем жыццёва важныя і лёсавызначальныя пытанні

Галоўныя інструменты будаўніцтва шчаслівага жыцця – наша жаданне, народнае адзінства, мірная палітыка.

Пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу завершана. Яго ўдзельнікі раз’ехаліся па сваіх рэгіёнах і дзеляцца з землякамі ўражаннямі ад пачутага і ўбачанага, расказваюць пра планы і праграму дзеянняў. Прыйшоў час канкрэтных спраў!

Іван ПАТАПОВІЧ, аператар па штучным асемяненні жывёлы СВК «Ляхавіцкі»:
– Два дні работы з’езда УНС напоўнены важнымі рашэннямі, якія прынялі і падтрымалі дэлегаты. Сёння сход – гарант беларускай стабільнасці, гэта пляцоўка, дзе мы, беларусы з розных куткоў краіны, вырашаем жыццёва важныя і лёсавызначальныя пытанні. Для мяне, прадстаўніка аграрнага сектара, чалавека, які будуе сваё жыццё ў вёсцы, важна было пачуць тое, што малыя населеныя пункты будуць умацоўвацца. А вёска і аграгарадкі ў асноўным жывуць тым сельгаспрадпрыемствам, што стварае працоўныя месцы, інфраструктуру для насельніцтва. Упор на тэхнічнае перааснашчэнне. Для моладзі важныя ўмовы працы, а яны павінны быць удасканаленыя, тэхнічна магутныя, адпавядаць часу. Вырашаюць не толькі жыллёвы фактар, праца, калектыў. Настаўніцтва, умовы на працоўным месцы – усё гэта важна! Прэзідэнт неаднойчы гаварыў пра тое, што ў краіне будзе створаны робат для даення. А гэта не толькі плюс да якасці  працы, гэта і бонус, які аблегчыць работу працаўнікоў вёскі. Робататэхніку варта ўкараняць і ў іншыя сферы. Мы павінны ствараць сваё, ствараць і карыстацца, спажываць, набываць таксама сваё – гэта наш білет у эканамічную стабільнасць. Закранула тое, што маркетплэйсы – гэта і арэна для беларускіх брэндаў. Патрэбна ўсё прымусіць працаваць на нашу эканоміку. Яскравы прыклад пра наш МАК.ВУ, які прыйшоў на змену, здаецца, нязменнаму брэнду. Атрымалася яшчэ лепш. Краіна, у якой столькі вытворчасцей, можа замяніць зарубежныя тавары і яшчэ са знакам большай якасці. Тады мы не будзем баяцца, што санкцыі стануць перашкодай да набыцця той ці іншай дэталі.

Як шматдзетнага бацьку радуе і тое, што працягнецца падтрымка сем’яў з дзецьмі. Прыняў да дзеяння пасыл Кіраўніка дзяржавы, што настаў час ствараць не толькі дзеля сябе, а для сваіх дзяцей. А значыць, мы зробім усё па максімуме.