Маладзёжны план уключае актыўнасць

Навагоддзе – гэта і час падводзіць вынікі, настроіцца на новыя 365 дзён! У гэты казачны час члены Маладзёжнага савета пры Ляхавіцкім райсавеце дэпутатаў уваходзяць з дабрачыннымі справамі – салодкія пачастункі і прыемныя падаруначкі, якія сабрала моладзь, перададуць тым, каму гэты цуд асабліва неабходны.

Сесія савета пачалася з абмеркавання важнейшай падзеі, якая трымала ў інфармацыйным тонусе краіну і не толькі 18-19 снежня,
і яшчэ доўга будзе працягваць быць галоўнай тэмай на парадку дня. Канешне, пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу.
– Шмат сказанага падчас Паслання Прэзідэнта краіны беларускаму народу і Парламенту тычылася моладзі і той адказнасці, якая ляжыць
на вашых плячах. Вам жыць у краіне будучыні, дзеля вас сёння працуем мы. Шмат увагі Кіраўнік дзяржавы скіраваў на замацаванне маладых кадраў у невялікіх населеных пунктах, на умовах працы і мадэрнізацыі вытворчага працэсу, пытанні жылля, сямейных зносін. Усё накіравана на тое, каб будаваць моцную краіну, у цэнтры якой –
чалавек і якасць яго жыцця. Сёння ваша маладзёжная структура – гэта пляцоўка для вырашэння гэтых задач. Прапаноўвайце, ініцыюйце і, галоўнае, рэалізоўвайце. Тым больш побач старэйшыя калегі – дэпутаты райсавета, настаўніцтва павінна працаваць і тут, –
адзначыла дэлегат Усебеларускага народнага сходу Маргарыта Кухта-Маслоўская.
– Маладзёжная палітыка ў краіне накіравана на тое, каб моладзь магла рэалізаваць сябе ў розных планах, сферах, напрамках. Таму скіруем увагу на далейшы актыўны ўдзел ляхавіцкай моладзі ў грамадска-палітычных справах краіны. Нам важна, гледзячы на раённых дэпутатаў, дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад нашай выбарчай акругі, навучыцца працаваць з насельніцтвам, знаходзіць выйсце з розных сітуацый і праблем, з якімі ляхавічане звяртаюцца на прыёмы грамадзян. Нам варта прыцягнуць моладзь да вырашэння надзённых пытанняў. У планах, канешне, і супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі і палітычнымі партыямі. Мэта ў нас адна – моцная і квітнеючая краіна, дзе мір і незалежнасць – скарб, што перадаецца з пакалення ў пакаленне, – пракаментавала
старшыня Маладзёжнага савета Яна Дзедуль.
Таксама падчас сесіі моладзь абмеркавала ўдзел у дабрачынных акцыях, якія дораць цуд навагодніх святаў. Немагчыма не адзначыць сёлетні ўдзел Маладзёжнага савета ў чыстых справах, якімі поўніўся Год добраўпарадкавання. Асаблівая ўвага – месцам, якія берагуць памяць падзей Вялікай Айчыннай вайны.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

