Агульнымі сіламі – усё па сілах. Нашы землякі прыгадваюць, чым 2025 год быў адметны і чым запомніўся
Апошнія хвіліны адлічвае год 2025-ы. Нашы землякі прыгадваюць, чым ён быў адметны і чым запомніўся, а яшчэ – мараць, будуюць планы і спадзяюцца…
Няхай спраўджваюцца мары, а мэтанакіраванасць і працавітасць заўсёды прыводзяць да поспеху!

Сяргей ШУШПАННІКАЎ, дырэктар ААТ «Нача»:
– Працаўнікам нашага сельгаспрадпрыемства ёсць за што сказаць дзякуй 2025 году.
Мы плённа папрацавалі, таму здабыткі, канешне ж, радуюць.
Ганарова і пачэсна, што сёлета «Нача» стала пераможцам збожжаўборачнай кампаніі і на раённым свяце працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» атрымала дыплом І ступені. Намалот у 7 514 тон збожжа значна перасягнуў ураджай 2024 года. З істотным плюсам спрацавалі ў нарыхтоўцы кармоў, што дазволіць паспяхова прайсці зімовы стойлавы перыяд.
Адназначна, станоўчым адыходзячы год стаў для гаспадаркі ў жывёлагадоўлі. Плюсуем і ў надоях, і ў прывагах, павялічваецца пагалоўе буйной рагатай жывёлы, у тым ліку дойнага статка. Многія плюсы сталі магчымымі дзякуючы таму, што на пачатку года ўведзена ў эксплуатацыю МТФ «Цэнтр», аснашчаная высокатэхналагічным абсталяваннем. Значная ўвага – абнаўленню машынна-трактарнага парка гаспадаркі: за апошнія два гады набыта каля 30 адзінак новай запатрабаванай тэхнікі. Спрыяльным 2025-ы стаў і ў кадравым плане – сельгаспрадпрыемства папоўнілася маладымі спецыялістамі, якія паказваюць добрыя працоўныя вынікі і актыўна ўключыліся ў грамадскае жыццё.
Дзякуй калектыву «Начы» за актыўную жыццёвую пазіцыю! Нашы працаўнікі з жаданнем удзельнічаюць у разнастайных патрыятычных і дабрачынных акцыях. Талакой працавалі ў Год добраўпарадкавання: наводзілі парадак на шматлікіх аб’ектах гаспадаркі, разам з сем’ямі, сельвыканкамам, дзіцячым садком і школай, работнікамі лясгаса заклалі ў аграгарадку Нача «Сквер памяці», прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі і Году добраўпарадкавання.
І ў надыходзячым 2026 годзе ААТ «Нача» рыхтуецца да чарговых працоўных здабыткаў. Упэўнены, нашаму калектыву па сілах вырашыць пастаўленыя задачы. Усім землякам поспехаў, шчасця, міру ў новым
годзе!

