Адказныя за бюджэт. У першую нядзелю студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць банкаўскія і фінансавыя работнікі

Калектыў фінансавага аддзела райвыканкама з кіраўніком Ірынай Страмавус.

●Па традыцыі ў першую нядзелю студзеня сваё прафесійнае свята адзначаюць банкаўскія і фінансавыя работнікі. Сёлета фінансавай сістэме Беларусі спаўняецца 107 гадоў. Cвята і ў работнікаў фінансавага аддзела райвыканкама.

Датацыі, субсідыі, асігнаванні – малазразумелыя для звычайнага чалавека тэрміны, а для фінансістаў – гэта лічбы, напоўненыя глыбокім сэнсам. Работа, якую яны выконваюць, – складаная і адказная, хаця, на першы погляд, і непрыкметная. І калі фінансы называюць люстэркам эканомікі, то фінансістаў можна лічыць вартавымі эканомікі, абаронцамі фінансавых інтарэсаў дзяржавы.

Час пацвярджае: у фінансавай сістэме раёна працуюць першакласныя спецыялісты – адказныя, кампетэнтныя, здольныя вырашаць самыя складаныя сітуацыі, лёгка арыентавацца ў тонкасцях бюджэтнага заканадаўства. А ад зладжанай работы фінансавых устаноў у многім залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць на самых розных узроўнях – ад прадпрыемстваў і арганізацый да раёна, вобласці, краіны.

За больш чым векавую гісторыю фінансавай сістэмы мянялася многае, аптымізавалася структура гэтых органаў, на змену арыфмометрам і лічыльным машынам прыйшлі камп’ютары. Але галоўнае – гэта людзі – работнікі фінансавай сферы, здольныя якасна выконваць ускладзеныя на іх абавязкі.
– Фінансавы аддзел Ляхавіцкага райвыканкама сёння – гэта восем работнікаў, якія штодзённа забяспечваюць фінансаванне бюджэтных арганізацый і арганізацый, якія фінансуюцца з бюджэту. Мы займаемся размеркаваннем фінансавых рэсурсаў, сочым за своечасовымі і ў поўным аб’ёме паступленнямі даходаў у бюджэт, ажыццяўляем кантроль за мэтавым і эфектыўным расходаваннем дзяржаўных сродкаў, якія накіроўваюцца ў розныя галіны дзейнасці. У першую чаргу, канешне, размова ідзе пра сацыяльную сферу – гэта асноўны вектар бюджэтнага фінансавання. Акрамя таго, фінансы ўкладваюцца ў жыллёва-камунальную гаспадарку, транспартную інфраструктуру, сельскую гаспадарку, жыллёвае будаўніцтва. Тут важна захаванне балансу паміж даходамі і расходамі. Гэта
як у сямейным бюджэце. Ёсць грошы – трацім больш, няма – эканомім. Але падыход павінен быць узважаным і абгрунтаваным, ці, прасцей кажучы, жыць трэба па сродках. Поспех любой справы, фінансавая работа не выключэнне, залежыць ад вывераных і дакладных крокаў кожнага работніка на кожным участку: планавання, размеркавання, расходавання фінансаў, зыходзячы з дэталёвага аналізу эфектыўнасці прымаемых рашэнняў. Дзякуючы
ўстойлівасці і збалансаванасці бюджэтнай сістэмы ў раёне выконваюцца сацыяльныя абавязацельствы, развіваецца эканоміка, паляпшаецца дабрабыт жыхароў Ляхавіччыны. І ў сёмай пяцігодцы асноўным акцэнтам застанецца павышэнне якасці ва ўсіх сферах – ад эканомікі да сацыяльнай сферы і рэгіянальнага развіцця, – расказвае пра спецыфіку работы начальнік фінансавага аддзела Ляхавіцкага райвыканкама Ірына Страмавус.
Кожнага свайго супрацоўніка яна называе выдатным спецыялістам, у сваёй камандзе ўпэўнена на сто працэнтаў. А раўненне ў калектыве на аднаго з самых вопытных работнікаў – намесніка начальніка Тамару Шумскую, якая ў сваёй багатай скарбонцы ўзнагарод мае медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені. Работнікі аддзела – не толькі высака-
класныя спецыялісты – профі, але і маюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Усе без выключэння члены партыі «Белая Русь» і грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Яны лёгкія на пад’ём і ініцыятыўныя, удзельнічаюць у разнастайных патрыятычных і дабрачынных акцыях і аўтапрабегах, спартыўных спаборніцтвах і турыстычных злётах. Як сцвярджае Ірына Страмавус, поспех у рабоце дасягаецца ў тым ліку дзякуючы і вопыту, перададзенаму
колішнімі супрацоўнікамі фінаддзела – сённяшнімі ветэранамі службы, якім заўжды рады ў калектыве.

Шаноўныя калегі – тыя, хто сёння працуе ў фінансавым аддзеле райвыканкама і нашы паважаныя ветэраны галіны! Дзякуй вам
за прафесіяналізм і адданасць справе! Упэўнена, што і далей ваша добрасумленная праца будзе садзейнічаць росту вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця Ляхавіччыны, павышэнню дабрабыту землякоў. А вопыт, надзейны кадравы патэнцыял, уменне прымаць узважаныя рашэнні дапамогуць справіцца з любымі сітуацыямі.
Словы падзякі работнікам падатковай і банкаўскай службаў, казначэйства па Ляхавіцкім раёне, праграмісту ІВЦ Мінфіна, работнікам бухгалтэрыі і эканамічных службаў райвыканкама і яго структурных падраздзяленняў, арганізацый раёна за плённую сумесную работу. Поспехаў рэальнаму сектару эканомікі Ляхавіччыны, ад якога залежыць папаўненне раённай казны! А мы, у сваю чаргу, прыкладзём усе намаганні, каб бюджэт расходаваўся рацыянальна і збалансавана. Жадаю захаваць і прымножыць напрацаваны патэнцыял і далей паспяхова рэалізоўваць усё запланаванае, а таксама ўзаемнай падтрымкі і разумення, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту.
Няхай кожны дзень прыносіць фінансавыя поспехі, а новыя мэты дапамагаюць палепшыць фінансавую і інвестыцыйную прыцягальнасць Ляхавіцкага раёна
, – адзначае Ірына Страмавус.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.