З узнагародай!
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм
і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – узнагароджана сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Таццяна ЛАМАНОС.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны:
за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме дзяржаўнага кіравання, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці
і ў сувязі з 65-гадовым юбілеем – галоўны спецыяліст Крывошынскага сельвыканкама Аляксандр ГАТОЎЧЫЦ;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – намеснік дырэктара Ляхавіцкага ТЦСАН
Вольга БОГДАН.
Падзячнае пісьмо Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адрасавана:
за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм
і ў сувязі з прафесійным святам –
Днём работнікаў сацыяльнай абароны – сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Ляхавіцкага ТЦСАН Таццяне ГІБЕЖ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, асабісты ўклад у арганізацыю работы па выкананні бюджэту раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў – загадчыку сектара даходаў бюджэту, фінансаў галін мясцовай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу фінансавага аддзела райвыканкама Наталлі МАШЭЙ;
за добрасумленную працу ў фінансавых органах, ініцыятыву, стараннасць і ў сувязі з прафесійным святам –
Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў – вядучаму бухгалтару групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці фінансавага аддзела райвыканкама
Галіне ВАЙЦІЦКАЙ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў адзначаны:
за добрасумленную працу, прафесійны падыход да выканання абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў сацыяльнай абароны – галоўны спецыяліст аддзела занятасці
і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна ЧАЙКОЎСКАЯ;
за шматгадовую добрасумленную працу ў фінансавых органах, прафесійны падыход да выканання абавязкаў і ў сувязі з прафесійным святам – Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў – галоўны спецыяліст сектара даходаў бюджэту, фінансаў галін мясцовай гаспадаркі і аграпрамысловага комплексу фінансавага аддзела райвыканкама Зінаіда ЦЁСАВА; галоўны спецыяліст сектара планавання і выканання бюджэту фінансавага аддзела райвыканкама Святлана НІКІШОВА.

