З узнагародай
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме органаў дзяржаўнага кіравання, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў і ў сувязі з 60-гадовым юбілеем узнагароджаны старшыня Альхоўскага сельвыканкама Вячаслаў КУЛАК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, актыўную грамадскую дзейнасць, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае
развіццё раёна і ў сувязі з 70-гадовым юбілеем узнагароджаны ветэран працы, член прэзідыума Ляхавіцкага раённага савета ветэранаў, аператар станцыі абязжалезвання КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Уладзімір ГУРСКІ.

