Забяспечыць захаванасць і належнае прымяненне. На студзеньскім пасяджэнні райвыканкама разгледзелі работу, якая праводзіцца на Ляхавіччыне па кіраванні і распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю

аддзяленне кругласутачнага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН.
Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Святлана Валуй, якая выступала з дакладам, адзначыла, што ўлік дзяржаўнай маёмасці, а таксама маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў з доляй раёна ў статутным фондзе, ажыццяўляецца
шляхам унясення інфармацыі ў дзяржаўны інфармацыйны
рэсурс «Адзіны рэестр маёмасці». Па стане на 1 студзеня 2026 года ў рэестр уключаны звесткі пра 60 юрыдычных асоб, якім належыць
маёмасць на праве ўласнасці, гаспадарчага распараджэння, аператыўнага кіравання. 56 з іх – дзяржаўнай формы ўласнасці,
4 – гаспадарчыя таварыствы.
У адзіны рэестр маёмасці ўнесены звесткі пра 823 будынкі
(116 – жылыя), 2 051 збудаванне, 797 ізаляваных памяшканняў (747 – жылыя), 1 050 зямельных участкаў.
Святлана Валуй падкрэсліла, што важным напрамкам работы з’яўляецца дзяржрэгістрацыя аб’ектаў нерухомасці, што знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. Згодна са зводным пералікам, сфарміраваным у аблвыканкаме, па Ляхавіцкім раёне на 2024-2025 гады такой рэгістрацыі належалі 104 аб’екты. Па стане на 1 студзеня бягучага года зарэгістравана 46 аб’ектаў. У поўным аб’ёме зарэгістраваны аб’екты аддзела па адукцыі (5), КУП «Ляхавіцкі аграхімсэрвіс» (13). А вось па КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» аб’ём работ выкананы на 56 працэнтаў, не забяспечана рэгістрацыя 46 аб’ектаў, з якіх 30 – жылыя. Па словах дырэктара камунгаса Андрэя Чайкоўскага, асноўная прычына невыканання гэтай задачы –
недахоп фінансаў. Святлана Валуй нагадала, што ў мінулым годзе камунгасу з бюджэту было выдаткавана 20 тысяч рублёў на рэгістрацыю дзяржжылфонду, грашовыя сродкі асвоены ў поўным аб’ёме. Службовыя асобы Ляхавіцкай ЖКГ за незабеспячэнне дзярж-рэгістрацыі маёмасці прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
Шанц на другое жыццё
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што адным з важнейшых напрамкаў работы з’яўляецца ўключэнне ў гаспадарчы абарот аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца. З гэтай мэтай зацверджаны каляндарны план. Згодна з ім, сёлета ўклю-
чэнню ў гаспадарчы абарот належаць будынак былога дзіцячага сада ў Ганчарах (цяпер уласнасць ТЦСАН); сельскі клуб у Ганчарах (сектар культуры), які рашэннем суда вернуты ў камунальную ўласнасць; нежылое памяшканне па вуліцы Вакзальнай у райцэнтры. Запланавана бязвыплатная перадача ва ўласнасць канюшні
ў Грушаўцы. У пералік для зносу ўключаны будынак былога
дзіцячага сада і адміністрацыйны будынак у Куршынавічах, артэзіянская свідравіна і помпавая вежа ў Ліпску, лазня ў Альхоўцах, рэшткі склада мінеральных удабрэнняў аграхімсэрвіса. У пералік маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, але належыць аднаўленню выкарыстання арганізацыямі ва ўласных мэтах, уключаны на 2026 год былы дзіцячы сад у Тальмінавічах, на 2027 год – комплекс будынкаў «Грушаўка».
Што тычыцца ўцягнення ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці адкрытых акцыянерных таварыстваў, то па выніках 2025 года рэалізаваны мерапрыемствы па 20 аб’ектах. У раёне знесена 14 аб’ектаў (з іх 11 – у ААТ «Жарабковічы»), 2 прададзены («Нача» і «Шлях новы»), 4 задзейнічаны для ўласных мэтаў таварыстваў. Святлана Валуй расказала, што сёлета запланаваны пад продаж, знос ці выкарыстанне ва ўласных мэтах 6 аб’ектаў у «Шляху новым», 5 – у «Начы», 4 – у «Жарабковічах».
Начальнік аддзела эканомікі паведаміла, што ад продажу маёмасці летась у бюджэт раёна паступіла 501,75 тысячы рублёў.
У абмеркаванні прынялі ўдзел кіраўнікі арганізацый, на чыім балансе знаходзяцца аб’екты нерухомасці, і аддзелаў райвыканкама.
Былі актуалізаваны задачы па пытаннях уліку і дзяржрэгістрацыі, інвентарызацыі маёмасці, якая не выкарыстоўваецца, уцягненні ў абарот такой маёмасці, прыватызацыі і г. д.
Праблемныя моманты і пастаўленыя задачы
Агульная мэта кіравання камунальнай маёмасцю заключаецца ў тым,
каб дасягнуць найбольш эфектыўнага яе выкарыстання.
Пра гэта гаварыў кіраўнік раёна.
Першы намеснік старшыні Камітэта «Брэстаблмаёмасць» Віталій Гандзюк, які прыняў удзел у пасяджэнні райвыканкама, адзначыў, што Ляхавіцкі раён паказвае нядрэнныя вынікі і станоўчую дынаміку па кіраванні і распараджэнні дзяржмаёмасцю. Але прадаўжаюць мець месца і праблемныя моманты. Сярод іншых пастаўленых задач Віталій Гандзюк звярнуў увагу на неабходнасць правядзення дасканалай інвентарызацыі ўсёй маёмасці на прадмет выяўлення незарэгістраванай і прыняцце мер па яе рэгістрацыі. Што тычыцца
аб’ектаў, рэгістрацыя якіх не выканана ў межах зацверджанага аблвыканкамам зводнага пераліку, то работы неабходна завяршыць у максімальна сціслыя тэрміны. Камунальным юрыдычным асобам і ААТ для павышэння выканальніцкай дысцыпліны па вядзенні адзінага рэестра маёмасці ўказана на неабходнасць забяспечыць назначэнне адказных асоб па гэтых пытаннях. Камітэтам «Брэстаблмаёмасць» даручана структурным падраздзяленням райвыканкама з удзелам старшыняў сельвыканкамаў правесці абследаванне тэрыторый Альхоўскага і Востраўскага сельсаветаў на прадмет інвентарызацыі маёмасці, якая не выкарыс-
тоўваецца.
Галіна КАНЬКО.

