Цяпло ўвагі супраць маразоў. У сцюдзёнае надвор’е на выручку пенсіянерам прыходзяць сацыяльныя работнікі Ляхавіцкага ТЦСАН

У сцюдзёнае надвор’е і ў галалёд звычайны паход у магазін ператвараецца ў рызыкоўнае падарожжа. А для многіх пажылых землякоў, асабліва ў вёсцы, гэта не толькі нязручнасць – непераадольная перашкода. На выручку прыходзяць сацыяльныя работнікі Ляхавіцкага ТЦСАН. Прынясуць прадукты, набудуць лякарства, прыбяруць у доме, расчысцяць дарожкі ад снегу… Зараз, калі на дварэ моцны мінус, яны яшчэ і ўдакладняць у сваіх падапечных, ці трэба захапіць хлеба, малака і іншых прадуктаў. Ляхавічанка Галіна Гапеенка сацработніку Іне Трысцень можа патэлефанаваць у любы час, і тая ніколі не адмовіць у просьбе.
І на гэты раз яна прынесла 83-гадовай адзінока пражываючай пенсіянерцы традыцыйны прадуктовы набор.