У ваенкамат за даведкай. З 11 лютага ў Беларусі для атрымання ці абмену некаторых дакументаў спатрэбіцца даведка аб адносінах да воінскага абавязку

З 11 лютага ў Беларусі для атрымання ці абмену некаторых дакументаў спатрэбіцца даведка аб адносінах да воінскага абавязку.

Змяненні ўведзены згодна з Указам № 5 ад 9 студзеня 2026 года, які ўносіць дапаўненні ва Указ Прэзідэнта Беларусі № 200 ад 26 красавіка 2010 года «Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».
Даведка спатрэбіцца ў шэрагу выпадкаў, і яе атрыманне стала новай адміністрацыйнай працэдурай.
Даведка абавязковая для маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў, за выключэннем тых, хто пастаянна пражывае за мяжой і стаіць на консульскім уліку.
Яна спатрэбіцца пры атрыманні або абмене ідэнтыфікацыйнай карты
(ID-карты), у тым ліку ўзамен страчанай, абмене пашпарта старога ўзору, выдачы або абмене біяметрычнага пашпарта, атрыманні, абмене вадзіцельскага пасведчання (уключаючы аднаўленне правоў пасля пазбаўлення). Таксама дакумент трэба пры афармленні дазволу на зброю (набыццё, захоўванне, нашэнне) і яго прадаўжэнні.
Выдаваць даведку будуць ваенныя камісарыяты (па месцы прыпіскі) або органы дзяржаўнай бяспекі (калі прыпісаны да гэтай структуры). Жыхарам Ляхавіччыны за даведкай
трэба звяртацца ў адасобленую групу Ляхавіцкага раёна ваеннага
камісарыята г. Баранавічы, Барана-віцкага і Ляхавіцкага раёнаў па адрасе: г. Ляхавічы, вуліца Чкалава, дом 8. Графік работы: з 8.30 да 17.00, перапынак на абед з 13.00 да 13.30.
Дакумент прадастаўляецца бясплатна на працягу аднаго працоўнага дня, а тэрмін яго дзеяння – шэсць месяцаў.
Выдача даведкі накіравана на актуалізацыю даных воінскага ўліку: удакладненне месца жыхарства, складу сям’і, абаненцкага нумара аператара электрасувязі, іншае. З сабой заяўніку неабходна мець пашпарт і дакумент воінскага ўліку ці іншы дакумент, які сведчыць асобу.
Арцём КІРУТА,
начальнік адасобленай
групы Ляхавіцкага раёна
ваеннага камісарыята
г. Баранавічы, Баранавіцкага
і Ляхавіцкага раёнаў.