Не трапіць у лабірынт.На тэрыторыі Ляхавіцкага раёна будзе праведзены комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў
З 16 па 28 лютага на тэрыторыі раёна будзе праведзены комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў.
Падчас аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў увага будзе сканцэнтравана на выяўленні фактаў незаконнага абароту забароненых рэчываў, устанаў-ленні асоб, якія маюць дачыненне
да распаўсюджвання наркотыкаў і г. д.
Летась у раёне ўзбуджана пяць крымінальных спраў па артыкуле 328
Крымінальнага кодэкса за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.
На прафілактычным уліку ў Ляхавіцкай райбальніцы з-за ўжывання наркатычных сродкаў знаходзіцца 14 чалавек, з якімі супрацоўнікі міліцыі праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы. Адна з мер – наведванне па месцы жыхарства. Не з мэтай пакарання, а ўтрымання чалавека ад згубнага шляху, дапамогі вяртання да нармальнага жыцця.
Незаконны абарот і спажыванне наркотыкаў – адна з вострых праблем сучаснага грамадства. Гэта не толькі крымінал, але і пагроза здароўю, разбурэнне маладых жыццяў, страта будучыні…
Наркотыкі – рэчывы сінтэтычнага або натуральнага паходжання, прэпараты, расліны, якія ўжываюць з мэтай дасягнення дурманлівага стану або зняцця болю. Лячыць наркаманію вельмі цяжка.
Тыя, хто прапануе паспрабаваць наркотыкі, не клапоцяцца пра душэўны стан сваіх ахвяр, а шукаюць ахвяру, якая дасць магчымасць хутка і шмат зарабіць. Не дазваляйце сябе падмануць і трапіць у лабірынт, з якога можна так ніколі і не знайсці выйсце!
Сяргей ІСАХАНАЎ,
намеснік начальніка
аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі РАУС.

