Хочаш міру – умацоўвай абараназдольнасць

Набліжаецца свята мужных і надзейных, адказных і дужых –
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Сённяшнія ваеннаслужачыя былі і застаюцца ў цэнтры ўвагі – народнай і прэзідэнцкай. Кіраўнік дзяржавы заўжды падкрэслівае выключна значную ролю ваенных, якія выконваюць важную місію – стаяць на варце незалежнасці краіны. Таму і падтрымка дзяржавы ўнушальная.
Так, забеспячэнне жыллём людзей, якія стаяць на абароне Беларусі, – у прыярытэце дзяржаўнай жыллёвай палітыкі. Аляксандр Лукашэнка заяўляў пра гэта не раз, у тым ліку 6 снежня 2022 года на нарадзе па пытаннях забеспячэння жыллём ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб.
– Ваеннаслужачыя, як і дзяржслужачыя, у нейкай ступені ўрачы, настаўнікі, – гэта бюджэтнікі, якія выконваюць важнейшыя для краіны функцыі. І яны маюць права разлічваць на падтрымку дзяржавы, – падкрэсліў Прэзідэнт. – Гэтыя прафесіі выбіраюць не з-за вялікіх зарплат, а па прызванні, закліку сэрца, зыходзячы з высокіх маральных прынцыпаў і патрыятызму.
Разам з тым Кіраўнік дзяржавы трымае на пастаянным кантролі дзеяздольнасць беларускай арміі, яе гатоўнасць у любы момант даць адпор таму, хто замахнецца на суверэнітэт краіны. Спецыфіка арміі – адаптавацца трэба пад любыя ўмовы надвор’я: хоць рэкордны мінус, хоць невыносны плюс. З сярэдзіны сту-дзеня Узброеныя Сілы Беларусі трымаюць чарговы экзамен. У арміі праходзіць раптоўная праверка боегатоўнасці па даручэнні Прэзідэнта. Тэма выклікала немалы рэзананс і «абрасла» рознымі домысламі. Хаця на справе ўсё лагічна і зразумела. Наколькі важна ўбачыць гатоўнасць нашых салдатаў менавіта цяпер, калі суседнія краіны – Польшча, Літва – павялічваюць колькасць сваіх войскаў (напрыклад, Польшча заявіла, што плануе павялічыць колькасць арміі да паўмільёна чалавек), калі павышаюць траты на ўзбраенне. Калі ў 15 кіламетрах ад граніцы Беларусі праходзяць ваенныя вучэнні НАТА. Зафіксаваны і неаднаразовыя палёты ваеннай разведкі НАТА ўздоўж паветраных межаў нашай дзяржавы. Палітыка мілітарызацыі, якую праводзяць заходнія суседзі, абавязвае трымаць порах сухім.
10 лютага на нарадзе па пытаннях аснашчэння Узброеных Сіл і развіцця ваенна-прамысловага комплексу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка адзначыў:
– Нарошчванне ваеннай кампаненты каля нашых граніц, асабліва з боку Польшчы, нас не проста насцярожвае. Мы разумеем, што гэта проста так не робіцца. Людзі грошы проста так на танкі і боепрыпасы не трацяць. Таму ў свой час мною было прынята рашэнне з улікам спецыяльнай ваеннай аперацыі Расійскай Федэрацыі заняцца ўмацаваннем нашай абараназдольнасці яшчэ ў больш сур’ёзных маштабах.
А праз некалькі дзён Галоўнакамандуючы асабіста праінспек-таваў боегатоўнасць беларус-кай арміі – 13 лютага ў рамках раптоўнай праверкі наведаў 227-ы агульнавайсковы палігон у Барысаўскім раёне. Геаграфія праверкі Узброеных Сіл шырокая, задзейнічаны адначасова воінскія часці і палігоны некалькіх абласцей, што дазваляе ацаніць іх здольнасць дзейнічаць сінхронна.
Зразумела, праверка арміі на баяздольнасць пры любых умовах надвор’я – галоўнае. Але, безумоўна, не можа не крануць, як Прэзідэнт па-бацькоўску клапоціц-ца пра ваеннаслужачых. Шчырая зацікаўленасць Кіраўніка дзяржавы настроем, самаадчуваннем армейцаў былі відавочнымі і падчас наведвання камандна-назіральнага пункта батальёна, дзе Галоўнакамандуючы паразмаўляў з ваеннаслужачымі, азнаёміўся з выкананнем мерапрыемстваў праверкі. У тым ліку размова ішла пра тое, як арганізаваны побыт ваеннаслужачых. Прэзідэнт падкрэсліў, што салдаты павінны быць забяспечаны ўсім неабходным, каб выконваць свае задачы.
– Вучыцеся, вучыцеся. На ўсялякі выпадак вучыцеся. Будзеце ўмець усё рабіць – будзеце жыць, – даў наказ ваеннаслужачым Кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць правядзення такіх праверак, каб падтрымліваць на высокім узроўні вывучку войскаў. «Праверку праходзяць усе. І нават міністр абароны і Дзяржсакратар».
Не дзіўна, што пры такіх адносінах Прэзідэнта да арміі і ваеннаслужачых расце і прэстыж ваеннай службы. Можна з упэўненасцю сказаць: сённяшнія абаронцы Айчыны дастойна трымаюць эстафету, падхопленую ў мінулых пакаленняў. У тым ліку сваіх дзядоў і прадзедаў, якія перамаглі фашызм у гады Вялікай Айчыннай вайны. З гонарам гэта можна сказаць і пра землякоў –
ляхавіцкіх юнакоў.
Галіна КАНЬКО.
Арцём Кірута, начальнік адасобленай групы ваеннага
камісарыята г. Баранавічы, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў:
– Сённяшнія навабранцы з жаданнем ідуць служыць у армію.Яны па-даросламу разважаюць, што гэта абавязак сапраўднага мужчыны – абараняць сваю сям’ю, свой народ, сваю краіну. Акрамя таго, падчас тэрміновай службы можна атрымаць і дадатковую прафесію, якая не будзе лішняй у цывільным жыцці. Дарэчы, нямала салдатаў тэрміновай службы потым выбіраюць службу па кантракце – прафесію Радзіму абараняць. Усё гэта дае яшчэ большую ўпэўненасць у тым, што з такімі абаронцамі Айчына, наш народ,

