«Маміны пірагі» – нашым абаронцам. Да рэспубліканскай акцыі «Маміны пірагі», ініцыяванай Беларускім саюзам жанчын, далучыліся нашы зямлячкі
Наша армія не абдзелена ўвагай дзяржавы – і гэта факт. Але нават самым моцным і смелым абаронцам часам патрэбны проста душэўны клопат і маміны ласункі.
Да рэспубліканскай акцыі «Маміны пірагі», ініцыяванай Беларускім саюзам жанчын, далучыліся нашы зямлячкі. Актывісткі раённай арганізацыі БСЖ напярэдадні свята пабывалі ў вайсковых часцях 7404 у г. Баранавічы (на здымку) і 29969 у нашым раёне і пастараліся зрабіць свята нашых абаронцаў па-дамашняму смачным. Ініцыятыву падтрымалі раённыя арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК
і Беларускага фонда міру.


