Судом Ляхавіцкага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні аб ўтрыманні два сабакі


Судовая справа, якая паказвае, што рана ці позна гора-гаспадару давядзецца адказваць перад законам за неналежнае ўтрыманне жывёлы.

– Сёлета 16 лютага судом Ляхавіцкага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным часткай 2 артыкула 16.30 КоАП. Было ўстаноўлена, што ў ляхавічаніна Ф. на ўтрыманні два сабакі, якія не знаходзяцца ў вальеры, а свабодна бегаюць і на прыдамавой тэрыторыі, і па вуліцах.
Гаспадар не забяспечвае належнае харчаванне сабакам, па гэтай прычыне яны праяўляюць агрэсію. Так, у студзені гэтага года сабакі ў пошуку ежы трапілі на абгароджаную тэрыторыю жылога дома, напалі на двух сабак і нанеслі ім шматлікія траўмы. Гаспадары пацярпелых сабак звярнуліся за ветэрынарнай дапамогай, але, нягледзячы на прынятыя меры, выратаваць жывёлу не ўдалося. Акрамя панесеных выдаткаў на лячэнне, інцыдэнт прынёс гас-
падарам сабак яшчэ і значнае эмацыянальнае ўзрушанне, бо хатнія жывёлы былі як члены сям’і. Пастановай суда грамадзянін Ф. прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 20 базавых велічынь (900 рублёў). Дадам, што мы ў адказе за тых, каго прыручылі. Неабходна праяўляць увагу і клопат да хатняй жывёлы, забяспечваць яе ўтрыманне, каб пазбегнуць непажаданых наступстваў. Дарэчы, зараз у судзе ў разглядзе яшчэ адна такога кшталту справа. У мінулым годзе было разгледжана 14 спраў па фактах неналежнага ўтрымання жывёлы,
– расказвае старшыня суда Ляхавіцкага раёна Таццяна Жэрко.

Памятайце, нават у невялікай вёсцы ці на хутары нельга адпусціць сабаку на «праменад». Жывёла можа гуляць толькі ў прысутнасці гаспадара.

Галіна КАНЬКО.