Па адрасах ушанавальнага маршруту. Акцыя «Наш жывёлавод» прадаўжае крочыць і па сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны.

Акцыя «Наш жывёлавод», ініцыяваная Беларускім прафсаюзам работнікаў аграпрамысловага комплексу, прадаўжае крочыць і па сельгаспрадпрыемствах Ляхавіччыны. У цэнтры ўвагі – працаўнікі малочнатаварных фермаў і комплексаў: аператары машыннага даення і на адкорме жывёлы, жывёлаводы

– Са снежня па красавік наведваем жывёлагадоўчыя аб’екты ўсіх сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны, каб непасрэдна на месцы сустрэцца з працоўнымі калектывамі, паглядзець, якія бытавыя і вытворчыя ўмовы створаны ў гаспадарках раёна. І, галоўнае, сказаць дзякуй тутэйшым працаўнікам. Людзі павінны ведаць, што іх нялёгкая, але такая неабходная праца не застаецца незаўважанай, – адзначае старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Анікей.

У мінулую сераду пасля ранішняй дойкі на фермы і комплексы
ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», «Нача» завіталі з падарункамі і словамі падзякі за працу першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік па сельскай гаспадарцы і харчаванні Васілій Пыжык і прафсаюзны лідар аграрыяў Ляхавіцкага раёна Вольга Анікей.
– У сельскай гаспадарцы без цяжкасцей не бывае. Адно толькі
надвор’е кожны год колькі сюрпрызаў рыхтуе – толькі паспявай з усім спраўляцца. Нягледзячы на розныя нюансы, сельгасвытворцы працуюць надзейна. Нельга забываць, што за вытворчымі паказчыкамі – людзі, іх нястомная
праца, намаганні, клопаты. Вось чаму важна гаварыць дзякуй
за працу нашым аграрыям, – падкрэслівае Васілій Пыжык.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА і з архіва
РА прафсаюза работнікаў АПК.