Лясная талака разбірае бураломы. Работнікі Ляхавіцкага лясгаса заўжды спяшаюцца на дапамогу калегам з розных рэгіёнаў краіны для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я

 Заўжды, калі таго патрабуе сітуацыя, работнікі Ляхавіцкага лясгаса незалежна ад пары года, спяшаюцца на дапамогу калегам з розных рэгіёнаў краіны для ліквідацыі надзвычайных сітуацый, наступстваў неспрыяльных умоў надвор’я

Падчас моцнага ўрагана, які ў ліпені 2024 года накрыў Беларусь, найбольшую шкоду стыхія нанесла лясам Гомельскай вобласці. Тады ўсе сілы былі накіраваны на ліквідацыю наступстваў, работы прадаўжаюцца і сёння.

Да цяжкадаступных бураломных участкаў, дзе ўзровень вады дасягаў метра, аднесена каля 2 600 гектараў. Частка лесасек на фоне ўстойлівых маразоў стала даступнай для правядзення работ. І лесаводы робяць усё магчымае, каб здабыць максімальны аб’ём сыравіны. Прыкладна 80 працэнтаў цяжкадаступных бураломных лесасек прыпадае на Гомельшчыну, месцам для аказання маштабнай дапамогі стала Дуброўскае лясніцтва Васілевіцкага лясгаса. На дапамогу лесаводам Гомельшчыны ў лютым адправіліся 50 работнікаў лясгасаў Брэстчыны, у тым ліку Ляхавіцкага.
Людзі працуюць у цяжкіх умовах – у літаральным сэнсе разграбаюць завалы ў балоцістай мяс-цовасці. Нягледзячы на цяжкасці і нізкую выпрацоўку, усе разумеюць значнасць выканання задачы, пастаўленай Кіраўніком дзяржавы і Урадам. Цяпер непасрэдна на цяжкадаступных лесасеках працуе машыніст тралёвачнай машыны (форвардара) Сяргей Пільнік, які змяніў свайго калегу Андрэя Гатоўчыца. Сяргей Пільнік – вопытны майстар справы, выконвае абавязкі эфектыўна і добрасумленна. Калі ўзнікаюць непаладкі з тэхнікай, сам хутка спраўляецца з праблемай і рамантуе форвардар. Ляхавічане працуюць і на іншых участках. На вывазцы драўніны задзейнічаны вадзіцель Аляксандр Вайцешык, а майстар лесу Дзмітрый Кісель займаецца адпраўкай драўніны спажыўцам.
Работнікам, якія працуюць у складаных умовах, надзвычай важныя ўвага і падтрымка. Прыемным сюрпрызам для іх сталі віншаванні ў Дзень абаронцаў Айчыны ад прадстаўнікоў Міністэрства лясной гаспадаркі, кіраўніцтва Брэсцкага ДВЛГА. Кожнаму работніку ўручаны памятныя падарункі і віншавальныя паштоў-кі, падпісаныя асабіста міністрам лясной гас-падаркі Аляксандрам Куліком.
Наталля АДАМЕНКА,
намеснік кіраўніка Ляхавіцкага лясгаса.
Фота з архіва лясгаса.