У сонечным ззянні ранняй вясною. Ужо некалькі дзён, як веснавы сельскагаспадарчы сезон – 2026 можа лічыцца адкрытым і ў Ляхавіцкім раёне

Здаецца, ніколі яшчэ за апошнія гады вясна, а, па сутнасці, яе нязменны спадорожнік – пацяпленне не былі настолькі доўгачаканымі. Два месяцы нязменна моцнага марозу прымусілі ўсё жывое засумаваць і па сціплым і нерэгулярным пакуль
сонейку, і па некаторым павышэнні сярэднясутачных тэмператур.
Але ж працэс пайшоў і з надыходам сакавіцкіх дзён абяцае сур’ёзна актывізавацца.
Актывізаваліся ў яравых намаганнях і працаўнікі аграрнай галіны: стала больш руху на машынных дварах сельгаспрадпрыемстваў, складах мінеральных удабрэнняў, на шляхах вывазкі ў палі арганікі. Ды і на сельгаспалетках ужо заўважаны першыя жалезныя веснавыя ластаўкі – сельгасмашыны.

Мінулая пятніца стала апошнім планавым днём правядзення ў сельгасарганізацыях раёна тэхаглядаў трактарнай тэхнікі.

Склады і базы мінеральных удабрэнняў раёна становяцца ўсё больш важкімі. Так у адпаведнасці з аператыўнай статыстыкай упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, па стане на перадапошні дзень лютага, агульнараённы запас тукаў пад яравую сяўбу складаў крыху больш за чатыры тысячы тон дзеючага рэчыва азоту-калію-фосфару. Тэмп папаўнення запасаў можа быць ацэнены нядрэнна. Калі б не параўнальная статыстыка: на аналагічную дату 2025 года яна з’яўлялася больш высокай.
Фактычна без часовых паўзаў і спасылак на марозныя ўмовы аграрыі працуюць у мэтах назапашвання арганічных удабрэнняў. Размова пра іх вывазку і складзіраванне ў межах сельгаспалёў. Пад яравую кампанію 2026 года гаспадаркамі нашага раёна нарыхтавана больш за 370 тысяч тон арганікі. Найбольш у «Жарабковічах» –
каля паўтары сотні тысяч тон, 60 тысяч у «Шляху новым», каля 40 – у «Ліпнянцы» і «Начы», больш за 25 – у «Ляхавіцкім» і так далей, без выключэння. А тым часам і яшчэ на мінулым тыдні СВК «Ляхавіцкі» выйшаў у поле.

На патэнцыяльна зялёнае, якое па стане на апошнія дні каляндарнай зімы з’яўляецца пераважна белым, знаходзіцца ва ўжо аслабленых хуткай вясной абдымках снегу. З гэтага і пачалася наша размова з механізатарам сельгаскааператыва Сяргеем Шпаком (на здымку). – Снегу больш на прыдарожных участках, каля лесу. А на адкрытых участках, тым больш узгорках поля, яго ўжо фактычна няма, праглядваецца расліннасць, – гаворыць, паказваючы ў далячынь палетка, Сяргей. Апошняя пятніца лютага была ўжо не першым днём яго яравой палявой вахты. «Вахта» пакуль не набыла традыцыйнай для высокіх сельгассезонаў напружанасці. Работа пачынаецца каля васьмі гадзін раніцы, а прыкладна ў пяць вечара раскідвальнік мінеральных удабрэнняў займае сваё парковачнае месца на тэрыторыі машыннага двара гаспадаркі. Відавочна, што гэты РУМ не адзіная машына падобнага кшталту ў арсенале «Ляхавіцкага». Але ж
відавочна і тое, што фарсі-раваць унясенне тукаў у перадвеснавыя палеткі няма пільнай неабходнасці, час чакае.
– За працоўны дзень атрым-ліваецца падсілкаваць сотню гектараў палеткаў са шматгадовымі травамі. Гэта сярэдняя лічба: бывае, што 80, здараецца «пашырыцца» і да 120 адзінак плошчы за дзень. Залежыць як ад контурнасці канкрэтнага поля, так і іншых фактараў. Адной поўнай загрузкі машыны звычайна хапае на 80 гектараў. Калі больш – узнікае патрэба ў дагрузцы. Лічу, што машына добрая, дастаткова надзейная і прадукцыйная ў рабоце, – тлумачыць спецыфіку справы механізатар, якому ў той дзень выпала «карміць» поле бліз Грушаўкі, працаваць на фоне старых чырвоных муроў.
Як і ў цэлым па Брэсцкай вобласці, у Ляхавіцкім раёне некалькі падкарэкціравана структура яравых пасяўных плошчаў.

Напрыклад, замест мінулагодніх 2 200 гектараў ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» мяркуе пашырыць свае пасевы на 50 гектараў. І ў сукупнасці з ільнонасенстацыяй агульны пасеў даўгунцу ў раёне
складзе 2 650 гектараў. Некалькі інакш сёлета будуць выглядаць і пасевы цукровых буракоў. Агульнараённы клін так і застанецца на ўзроўні 1 800 гектараў. Аднак асобныя фермерскія гаспадаркі і
СУП «Ліпнянка» вырошчваннем салодкага кораня ў гэтым годзе займацца не плануюць, а «Шлях новы» мяркуе зменшыць пасяўныя гектары да 210. У той час раён застаецца ў сваіх мінулагодніх інтарэсах – пасяўны клін будзе складаць тыя ж 1 800 гектараў. Дзякуючы ЗАТ «Фораланд», дзе цукровы клін вырасце больш чым на дзве сотні гектараў – з 420 леташніх да 630 сёлетніх.
Планавы тэхагляд, які завяршыўся 27 лютага, прайшлі 86 працэнтаў трактароў сельгасарганіза-цый Ляхавіччыны. 3 сакавіка арганізаваны паўторны тэхагляд у гаспадарках, да якіх у камісіі засталіся пытанні. Дарэчы, асобныя ў міжсезонне папоўнілі свой МТП новымі сельгасмашынамі. Напрык-лад, ААТ «Жарабковічы» набыло два новыя МТЗ з індэксам 920 і 921.
Іван КАВАЛЕНКА.