15 сакавіка Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адзначае свой 32-і дзень нараджэння

У 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон маладой суверэннай Беларусі. Змяненні і дапаўненні прыняты ў яго на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996, 2004, 2022 гадоў.
27 лютага 2022 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Падчас усенароднага абмеркавання (з 29 снежня 2021 года па 20 студзеня 2022 года) паступіла каля дзевяці тысяч меркаванняў і прапаноў. Над праектам змяненняў працавалі не толькі юрысты і вучоныя, але і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, палітычных партый, бізнес-супольнасцяў, студэнцтва і моладзі. Значная колькасць прапаноў унесена падчас шырокамаштабнага дыялогу ў працоўных калектывах.
Абноўленая Канстытуцыя ўключае ў сябе дзевяць раздзелаў, дзевяць глаў, 156 артыкулаў.
Сёлета 15 сакавіка Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь адзначае свой 32-і дзень нараджэння. З моманту свайго прыняцця Асноўны
Закон замацоўвае галоўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Кожны раздзел, кожны артыкул гарантуюць надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічаюць паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на значнае павышэнне якасці жыцця. Беларуская Канстытуцыя надае ўпэўненасць у тым, што ў нашых
дзяцей і ўнукаў будзе мірнае і шчаслівае заўтра.

