Ляхавічане разам з усёй краінай выбралі шлях захавання суверэнітэту, умацавання традыцый і пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы

Наталля КУЛАК, кіраўнік цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна:
– 27 лютага 2022 года ў гісторыі сучаснай Беларусі стаў днём, які вызначыў новы этап развіцця нашай дзяржавы. У гэты дзень прайшоў рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Гэтай лёсавызначальнай для Беларусі падзеі папярэднічала маштабнае ўсенароднае абмеркаванне, арганізацыя дыялогавых пляцовак і г. д. Жыхары Ляхавіччынны актыўна ўключыліся ў выказванне свайго меркавання і ўнясенне прапаноў. Іх, дарэчы, было нямала. Людзі гаварылі пра тое, што іх хвалюе і што для іх з’яўляецца самым дарагім, – мір, заўтрашні дзень дзяцей, захаванне гістарычнай памяці і павагу да гісторыі.
Ляхавічане, жыхары нашых аграгарадкоў і вёсак чатыры гады назад паказалі асэнсаваны і ўзважаны падыход.

На выбарчыя ўчасткі прыходзілі з разуменнем важнасці падзеі. І вынікі рэферэндуму яскрава прадэманстравалі, што беларускаму народу неабыякава, якім будзе іх будучыня і па якіх правілах яны будуць жыць далей. Ляхавічане разам з усёй краінай выбралі шлях захавання суверэнітэту, умацавання традыцый і пабудову сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Змяненні закранулі многія артыкулы Асноўнага Закона. Так, у артыкуле 21 у якасці мэты беларускай дзяржавы замацавана норма аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян, дапоўненая самастойнай часткай, згодна з якой кожны грамадзянін Беларусі павінен праяўляць сацыяльную адказнасць і ўносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства  і дзяржавы. Так ёсць і так будзе!