Банкаматаў хапае. Але ёсць варыянты

На гарачую лінію «ЛВ» звярнуўся ляхавічанін з пытаннем, што, па яго словах, хвалюе многіх. Маўляў, для жыхароў вуліц Інтэрнацыянальнай, Арлоўскага, Кастрычніцкай і бліжэйшых да іх праблематычна зняць наяўныя грошы, бо банкаматы знаходзяцца на значнай адлегласці (бліжэйшы – у будынку аўтастанцыі). Мужчына цікавіўся, ці плануецца павялічыць колькасць такіх устройстваў, і нават прапанаваў месца для банкамата – на аўтазаправачнай станцыі, што зараз рэканструюецца.
Як паведамілі ў цэнтры банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк» і цэнтры банкаўскіх паслуг № 135 у г. Ляхавічы ААТ «Белаграпрамбанк», устаноўка новых банкаматаў на АЗС ды і ў іншых месцах не плануецца: у райцэнтры ў дастатковай колькасці банкаматаў, дзе можна зняць наяўныя грошы.
Тры банкаматы (па вуліцы Савецкай, 5, вул. Южакова, 16, у будынку аўтастанцыі) належаць ААТ «ААБ Беларусбанк», і адзін – па вуліцы 17 Верасня, 25 – ААТ «Белаграпрамбанк».
– Адзін банкамат разлічаны на выдачу 650 тысяч рублёў у месяц.
Гэтага дастаткова для абслугоўвання насельніцтва, – расказала дырэктар цэнтра банкаўскіх паслуг № 117 ААТ «ААБ Беларусбанк»
Рыта Пракуда.
Дарэчы, яна нагадала і пра тое, што для жыхароў мясцовасці, дзе няма банкаматаў, маецца магчымасць зняцця наяўных грошай у магазінах. Функцыя выдачы наяўных грашовых сродкаў рэалізуецца ў
22 гандлёвых кропках, з якіх 19 – магазіны райпо (13 – стацыянарныя і 6 – на колах). Таксама зняць наяўныя грошы можна ў магазіне ІП Трыбухоўскага ў аграгарадку Русінавічы, ІП Вайцешык у вёсцы Канюхі, гандлёвай кропцы ІП Юрчык у Ляхавічах.
Зразумець, што ў гандлёвай кропцы можна зняць грошы з бан-
каўскай карткі, дапаможа зялёны сцікер у выглядзе кашалька
каля касы. За адну аперацыю можна зняць да пяці базавых велічынь.
Там, дзе банкаматы адсутнічаюць наогул, гэта запатрабаваная
паслуга.
Галіна КАНЬКО.

