«Юнацтва» аднаўляе лес. Студатрадаўскі сезон – 2026 пачаўся на Ляхавіччыне

Студатрадаўскі сезон – 2026 пачаўся на Ляхавіччыне.
І першай працоўнай ластаўкай стаў студэнцкі экалагічны атрад «Юнацтва» імя Героя Савецкага Саюза Івана Андрэевіча Макаёнка.
Навучэнцкі працоўны дэсант пад эгідай БРСМ высадзіўся на аб’ектах Ляхавіцкага лясгаса і будзе заняты на пасадцы лясных культур. У складзе «Юнац-тва» 26 першакурснікаў Ляхавіцкага аграрнага каледжа, якія з верасня 2025 года навучаюцца ў ЛАКу па спецыяльнасці «лясная гас-падарка». А камандзірам атрада з’яўляецца іх старэйшы таварыш – навучэнец трэцяга курса Уладзіслаў Пішч.
Адметнасць студатрада ў тым, што работу каляджане будуць сумяшчаць з вучобай. У першай палове дня юнакі і дзяўчаты будуць слухаць лекцыі, займацца ў лабараторыях. У другой палове дня на працягу трох з паловай гадзін будуць стажыравацца ў будучай прафесіі. Працоўны сезон для «Юнацтва» прадоўжыцца 10 дзён. Для каляджан гэта не толькі добрая практыка, а яшчэ і рэальная магчымасць зарабіць грошы ўласнай працай і прынесці карысць
прыродзе.
Галіна КАНЬКО.
Фота аўтара.
Каляджане дзеляцца сваімі меркаваннямі пра студатрадаўскі рух.
Ірына ПРЫСТУПА-ЮНІК,дырэктар ЛАКа:
– Імкнёмся ствараць такія ўмовы для навучэнцаў, каб яны не толькі атрымлівалі неабходныя веды, але і пастаянна ўдасканальваліся на практыцы. Увесь першы набор лесаводаў,
а гэта 26 чалавек, атрымаў ўнікальную магчысмасць паспрабаваць сябе ў будучай прафесіі. Каледж цесна супрацоўнічае з Ляхавіцкім лясгасам у плане падрыхтоўкі будучых спецыяліс-таў лясной галіны. А непасрэдна для навучэнцаў работа ў студ-атрадзе будзе карыснай і ў плане авалодвання прафесійнымі навыкамі, бо ўжо гэтай восенню ў навучэнцаў будзе практыка ў лесагаспадарках.
Уладзіслаў ПІШЧ, навучэнец трэцяга курса:
– Гэта мой першы вопыт у якасці камандзіра студатрада. Раней працаваў у студатрадзе ў ААТ «Нача». Цяпер у адказе
не толькі за сябе, але і за іншых.
Думаю, у нас усё атрымаецца, відаць, што рабяты дружныя. Ды і выкладчыкі будуць побач. І работнікі лясгаса будуць падказваць, як правільна працаваць.
Дар’я ШЛЯХЦЮК, навучэнка 12 «Л» групы:
– Калі і хвалююся, то зусім крышачку. Хоць і мінчанка, але пра лес шмат чаго ведаю, і спецыяльнасць «лясная гаспадарка» выбрала свядома. Напэўна, не апошнюю ролю ў гэтым адыграла тое, што мой прадзед калісьці працаваў лесніком. Вучыцца мне падабаецца. А калі выпаў шанц яшчэ і паўдзельнічаць у пасадцы лясных культур, не магла ім не скарыстацца. Ды і заробленыя грошы яўна не будуць
лішнімі.

