У групу газеты ў сацыяльнай сетцы падпісчыца даслала фотаздымак са слоікам вады карычневага колеру

У групу газеты ў сацыяльнай сетцы падпісчыца даслала фотаздымак са слоікам вады карычневага колеру. “Вось такая пітная вада сёння ў вёсцы Літва”, – падпісала жанчына са зразумелым абурэннем. Пракаменціраваць сітуацыю “ЛВ” прапанаваў дырэктару КУШВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.

Андрэй Чайкоўскі праблему прызнаў і патлумачыў, што яна ўзнікла з-за замены загрузкі фільтравых кампанентаў на станцыі абязжалезвання ў вёсцы Літва і наступных пуска-наладачных работ:

– Справа ў тым, што пасля нізкіх тэмператур абсталяванне працавала некарэктна, і патрабавалася перазагрузка сістэмы. Работы былі завершаны ў пятніцу 3 красавіка каля  восьмі гадзін вечара. Пасля гэтага былі адзначаны пэўныя праблемы. Але паступова вада вярнулася да нарматыўных паказчыкаў.