Пераезд закрыюць на рамонт

У Баранавіцкай дыстанцыі пуці праінфармавалі пра рамонт пераезда 188 км перагону Русіно – Клецк (а/д Н-793 Ляхавічы – Сваятычы на км3 ПК2) і закрыццё руху аўтатранспартных сродкаў 15 красавіка з 8.00 да 18.00.

Аб’езд аўтатранспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца:
● праз пераезд 184 км перагону Русіно – Клецк па маршруце «Вялікая Лотва – Ляхавічы –
Падлессе – Каранеўшчына – Флер’янова – Кавалі»;
● праз пуцеправод а/д Р-4 на км 16 ПК10 па маршруце «Вялікая Лотва – Ляхавічы – Карані – Ураджайная – Флер’янова – Кавалі».