Накіраванасць дэпутацкай увагі і кантролю. На сесіі раённага Савета дэпутатаў падведзены вынікі дзейнасці за 2025 год

Актыўнасць і ініцыятыўнасць – важныя складнікі ў дзейнасці народных абраннікаў. На гэтым акцэнтаваў увагу кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч на пасяджэнні чарговай сесіі райсавета падчас справаздачы аб дзейнасці раённага Савета дэпутатаў у 2025 годзе.

Дэпутаты райсавета – актыўныя ўдзельнікі ўсіх
грамадска значных мерапрыемстваў, у тым ліку,
па добраўпарадкаванні.

Юрый Чаранкевіч падкрэсліў, што і ў мінулым годзе дэпутаты вынікова ўдзельнічалі ў шматлікіх грамадска значных мерапрыемствах. Сярод асноўных старшыня райсавета назваў электаральную кампанію па выбарах Прэзідэнта Беларусі, сустрэчы з насельніцтвам, удзел у рабоце інфармацыйна-прапагандысцкіх груп. Летась праведзена 11 сесій райсавета. Пра публічнасць менавіта такой прыярытэтнай формы работы гаворыць той факт, што ў сесіях прымаюць удзел кіраўніцтва райвыканкама, яго структурных падраздзяленняў, а таксама прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Ляхавіччыны. На сесіях абмяркоўваюцца важныя для раёна тэмы і вырашаюцца хвалюючыя землякоў пытанні. У полі зроку дэпутатаў і пытанні, што з’яўляюцца выключна кампетэнцыяй Савета. У прыватнасці, зацвярджэнне раённага бюджэту і кант-роль за яго выкананнем, устанаўленне льгот па рэспубліканскіх падатках і зборах, вызначэнне парадку кіравання і распараджэння
аб’ектамі камунальнай уласнасці.

Выключна важны аспект дзейнасці дэпутацкага корпуса – работа з насельніцтвам. Гэта і сельскія сходы, і адзіныя дні інфармавання, прыёмы грамадзян, сустрэчы з выбаршчыкамі, правядзенне прамых тэлефонных ліній.

Асабліва запатрабаваны ў вяскоўцаў сельскія сходы, падчас якіх ідзе канструктыўная і зацікаўленая размова насельніцтва з кіраўніцтвам Ляхавіччыны, прадстаўнікамі найбольш запатрабаваных службаў і арганізацый. Гэта выдатная магчымасць напрамую без пасрэднікаў задаць хвалюючае пытанне і атрымаць адказ на яго.
Спыніўся Юрый Чаранкевіч і на такой форме работы, як удзел у дзейнасці інфармацыйна-прапаган-дысцкіх груп. У даступнай форме лектары, сярод якіх і прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, расказваюць пра падзеі рэспубліканскага, абласнога і раённага значэння, вызначаюць найбольш важныя пытанні для далейшага дэталёвага вывучэння. Дэпутаты – адны з актыўных удзельнікаў інфармацыйна-адукацыйнага праекта «ШАГ», які кожны месяц праводзіцца ва ўстановах адукацыі раёна.
Пра эфектыўнасць работы з насельніцтвам і пра рост даверу выбаршчыкаў да сваіх абраннікаў, па словах Юрыя Чаранкевіча, сведчыць той факт, што ў мінулым годзе ў райсавет паступілі 22 звароты ад жыхароў Ляхавіччыны. Тычыліся яны працаўладкавання, добраўпарадкавання населеных пунктаў, дарожнага рамонту, якасці жыллёва-камунальных паслуг і іншых хвалюючых людзей тэм. Прычым апошнім часам увага акцэнтуецца на пытаннях агульнай важнасці. Напрыклад, жыхар райцэнтра, ветэран міліцэйскай службы звярнуўся з просьбай добраўпарадкаваць магілу ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Яўгенія Ландава, які пасля заканчэння вайны і да сваёй смерці ў 1948 годзе працаваў загадчыкам сектара кадраў Ляхавіцкага райсавета дэпутатаў працоўных. Зварот быў вывучаны, і райсавет сумесна з раённай арганізацыяй Беларускага фонда міру аб’ядналі свае намаганні, знайшлі спонсара ў асобе ТАА «ВАЛІЯНЗ», якое адрамантавала помнік і добраўпарадкавала месца пахавання.
На кантролі і работа па ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці, як і далейшае ўладкаванне земляў пасля зносу пабудоў.

Увогуле пытанні добраўпарадкавання і навядзення парадку на тэрыторыях горада і вёсак – сярод прыярытэтных
у дэпутацкай рабоце.

За мінулы год зроблена нямала. Старшыня райсавета дэпутатаў назваў асноўныя моманты: знесены 51 стары дом, прададзена
13 дамоў, у гаспадарчы абарот уцягнута 15,3 гектара земляў. У мінулым годзе на тэрыторыях сельсаветаў выканана работ па добраўпарадкаванні на суму больш за 170 тысяч рублёў, з якіх амаль
27 тысяч пайшло на рамонт помнікаў ахвярам і героям Вялікай Айчыннай вайны. Расходы на замену ліхтароў вонкавага асвятлення
на энергаэфектыўныя ў вёсках і аграгарадках склалі 10 995 рублёў, уладкаванне вонкавага асвятлення ў населеных пунктах Конькаўскага і Навасёлкаўскага сельсаветаў – 50 756 рублёў.

Грамадзянскія ініцыятывы на тэрыторыі раёна паказваюць
сваю выніковасць.

Так, у 2025 годзе на тэрыторыі Альхоўскага сельсавета была рэалізавана ініцыятыва па ўстаноўцы бетоннай агароджы працягласцю 400 метраў на могілках у Альхоўцах. У яе рэалізацыі актыўна ўдзельнічалі жыхары вёскі на чале са старастам (было сабрана шэсць тысяч рублёў, а з раённага бюджэту выдаткавана 11 600 рублёў на ўстаноўку агароджы). На тэрыторыі Крывошынскага
сельсавета рэалізавана
грамадзянская ініцыятыва – выдаленне аварыйных дрэў на могілках у Галаўнінцах.
А жыхары Рагачоў з дапамогай камунальнікаў замянілі драўляную агароджу на бетонную на могілках у Рагачах.
Дэпутаты розных узроўняў не застаюцца ўбаку ад разнастайных грамадска-палітычных кампаній, патрыятычных і працоўных акцый. У цэнтры ўвагі народных абраннікаў і разнастайныя меры сацыяльнай падтрымкі падрастаючага пакалення і моладзі, сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей.
Адметны напрамак дэпутацкай ўвагі – работа з моладдзю і дабрачынныя справы.

Галіна КАНЬКО.
Фота з архіва «ЛВ».