Недзіцячы час. Старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкага РАУС нагадаў

Старшы ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ляхавіцкага РАУС Аляксандр ХОМІЧ нагадаў правілы паводзін у грамадскім месцы:

– Неўзабаве з наступленнем цёплага надвор’я моладзь будзе праводзіць час на вуліцах. І гэта, безумоўна, добра. Але толькі ў тым выпадку, калі захоўваюцца пэўныя рамкі і правілы, устаноўленыя законам.
Непаўналетнія, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, не могуць знаходзіцца ў грамадскіх месцах без суправаджэння дарослых з 23.00 да 6.00. У адваротным выпадку падлетак будзе дастаўлены ў аддзел міліцыі, адкуль бацькі змогуць забраць яго пад распіску, пры гэтым яны буць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
На бацькоў можа быць накладзены штраф. У якасці прафілактычнай меры падлетка, які сістэматычна знаходзіцца ў начны час без нагляду бацькоў, паставяць на кантроль супрацоўнікаў ІСН.
Усе гэтыя меры прадугледжаны для таго, каб засцерагчы ад небяспекі дзяцей.

Не ўсе бацькі адносяцца да часавых абмежаванняў з разуменнем, пачынаюць запэўніваць, што нічога дрэннага з дзіцем не здарыцца. Аднак статыстыка сведчыць пра адваротнае: крадзяжы грошай, мабільных тэлефонаў, нанясенне пабояў, ДТЗ, атручванне алкаголем – гэта толькі частка з таго пераліку, што можа здарыцца ў начны час з непаўналетнім, які застаўся на вуліцы.

Дзеці ўваходзяць у асобную зону рызыкі – няздольных пастаяць за сябе. Купля дарослымі алкагольных напіткаў (піва, тоніку, шэйку і іншых) для непаўналетніх, а таксама спойванне малалетніх прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць са складаннем пратакола і накладаннем штрафу.
Асцерагайцеся ўцягнення вашых дзяцей у групіроўкі антыграмадскай накіраванасці. Раскажыце дзецям пра небяс-пеку экстрэмальных сэлфі (на закінутых пабудовах, у недабудаваных будынках, на будаўнічых аб’ектах, на цягніках і чыгунках, на дахах). Непаўналетнім забаронена знаходзіцца на будынках шматпавярховых дамоў. Як паказала практыка, часта звычайнае свавольства становіцца прычынай трагедыі. Любое правапарушэнне, злачынства падлетка цягне за сабой правядзенне ў адносінах да непаўналетняга індывідуальнай прафілактычнай работы з пастаноўкай на адпаведны ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. А ў дарослым жыцці гэта можа стаць прычынай адмовы ў прыёме на пэўную работу.