Ад парадку на мехдвары да гарачага абеду. Мабільная група Ляхавіцкага райвыканкама маніторыць пасяўную кампанію

Веснавыя палявыя работы набіраюць абароты. Гул трактароў у полі – таму пацвяржэнне. І не толькі ўвосень работ восем, не менш іх і вясной. Задача гаспадарак – стварыць такія ўмовы, каб і тэхніка была ў гатоўнасці, і людзям працавалася камфортна, у цэнтры ўвагі і пытанні аховы працы.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Асноўныя моманты пасяўной кампаніі ў сельгаспрадпрыемствах раёна – ад парадку на двары да гарачага абеду – аспекты, на якія звяртала ўвагу мабільная група райвыканкама. Старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Анікей, галоўны дзяржаўны інспектар Баранавіцкага міжраённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Сяргей
Туцін, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Мікалай Бурбуць, памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ Юрый Лімант праманіторылі аб’екты СУП «Ліпнянка» і ЗАТ «Белпрампрыбор».
– Як і падчас уборачнай кампаніі, так і на пасяўной у полі зроку прафсаюзаў – аб’екты грамадскага харчавання. Сталовыя выконваюць стратэгічнае заданне – накарміць працаўнікоў гарачымі абедамі, каб яны з яшчэ большай энергіяй і сілай шчыравалі падчас адказнейшых сельскагаспадарчых кампаній. Асноўная мэта – непасрэдна на месцы азнаёміцца з тым, як забяспечваюцца гарачымі абедамі і падвячоркамі ўдзельнікі палявых работ. Кантроль за ўмовамі працы работнікаў, стварэннем наймальнікамі належных умоў для захавання, умацавання здароўя сельгаспрацаўнікоў – адна з задач прафсаюзаў. Штогадова праводзім такога кшталту маніторынгі, а потым кантралюем, каб своечасова выпраўляліся недапрацоўкі, – адзначае Вольга Анікей.
Кожная сельгасарганізацыя Ляхавіччыны клапоціцца пра тое, каб работнікі былі накормлены падчас сяўбы, нарыхтоўкі кармоў, жніва. ААТ «Шлях новы», «Жарабковічы», «Ляхавіцкі льнозавод», ЗАТ «Белпрампрыбор», СУП «Белазем’е» маюць сталовыя на сваім балансе. Для работнікаў СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Нача», ільно-насенстанцыі заказваюць абеды ў «Жарабковічах», а СУП «Белазем’е» – у вытворчым цэху «Баранавічы» ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат». Арганізуе дастаўку абедаў і ЗАТ «Фораланд». Такім чынам, гарачае харчаванне арганізавана ў кожным сельгаспрадпрыемстве. Прычым некаторыя гаспадаркі пераходзяць з аднаразовага на двухразовае харчаванне.
– Увага звяртаецца на якасць прадуктаў і гатовых страў, умовы харчавання, наяўнасць посуду і абсталявання, аснашчанасць сродкамі гігіены і мыйнымі сродкамі, а тэхнікі, што перавозіць абеды, – спецыяльнымі прыстасаваннямі, у тым ліку тэрмасамі і
посудам. Пад увагай – сані-тарны стан памяшканняў. Што тычыцца сталовай «Ліпнянкі», то тут ёсць нязначныя пытанні, якія тычацца адсутнасці маркіроўкі на посудзе і інвентары і некаторых іншых момантаў. Усе яны лёгка вырашаюцца. Па сталовай «Белпрампрыбора» заўваг няма, аб’ект прайшоў неабходную дзяржаўную санітарна-гігіенічную экспертызу і атрымаў станоўчае санітарна-гігіенічнае заключэнне, – падкрэсліў Юрый Лімант.
Мабільная група таксама пабывала на мехдвары СУП «Ліпнянка». У полі зроку – умовы работы тых, хто рыхтуе тэхніку да выхаду ў поле.
– Праверылі бытавыя памяш-канні, наяўнасць спецадзення і выкананне нормаў аховы працы, а таксама стан спраў у вытворчых майстэрнях. На спецыяльных падстаўках, дзе знаходзіцца тэхніка, што рамантуецца, не ўказана максімальная загрузка, якую вытрымліваюць прыстасаванні, адсутнічаюць шыльды аб правядзенні тэхніч-нага агляду, – удакладніў Мікалай Бурбуць.
Па выніках маніторынгу выда-дзены рэкамендацыі кіраўніцтву сельгаспрадпрыемстваў па далейшым удасканаленні ўмоў быту і выкананні санітарна-гігіенічных нормаў. Работа мабільнай групы
прадоўжыцца.
Галіна КАНЬКО.