У прыярытэце здароўе і дэмаграфія
Сярод прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2026–2030 гады – нацыянальная дэмаграфічная бяспека, накіраваная на захаванне насельніцтва, умацаванне здароўя і падтрымку сем’яў.
Здаровая і моцная сям’я – асноўны складнік дэмаграфічнай палітыкі дзяржавы. У праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Ляхавіцкага раёна прадугледжаны пэўныя крокі, якія закліканы павялічыць працягласць жыцця насельніцтва і нараджальнасць, умацаваць здароўе і забяспечыць даступнасць медабслугоўвання.
У мэтах умацавання здароўя насельніцтва асаблівая ўвага – развіццю фізічнай культуры і спорту. Пастаўлена рэальная задача – павелічэнне да 35 працэнтаў колькасці жыхароў раёна, якія займаюцца фізічнай культурай і спортам. Дарэчы, з гэтай мэтай у бягучай пяцігодцы ў Ляхавічах будзе рэалізаваны інвестыцыйны праект «Будаўніцтва шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу». Работы па будаўніцтве комплексу з басейнам у раёне ДЮСШ пачаліся сёлета.
Праводзіцца і капітальны рамонт райбальніцы, які завершыцца напрыканцы 2026 – у пачатку 2027 года.

